Станіслаў Антоні Шчука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Антоні Шчука
польск.: Stanisław Antoni Szczuka
Грабе[d]
Грабе[d]
17-ы падканцлер літоўскі
1 ліпеня 1699 — 19 мая 1710
Папярэднік Караль Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Казімір Чартарыйскі
рэферэндар вялікі каронны[d]
18 кастрычніка 1688 — 1 ліпеня 1699
Папярэднік Ян Банавентура Красінскі[d]
Пераемнік Ян Шэмбак[d]

Нараджэнне 1654[1][2] ці 1652
Смерць 19 мая 1710(1710-05-19)
Род Шчукі[d]
Бацька Станіслаў Шчука[d]
Маці Соф’я з Нерановічаў[d]
Жонка Канстанцыя Марыя Ганна з Патоцкіх[d]
Дзеці Ян Канты Шчука[d], Марцін Леапольд Шчука[d] і Вікторыя са Шчукаў[d]
Дзейнасць палітык, суддзя
Званне ротмістр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Антоні Шчука (1654, маёнтак Любонічы Рэчыцкага павета — 19 мая 1710, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст. Рэферэндар каронны (з 1688), падканцлер вялікі літоўскі1699).

Валодаў маёнткамі Рады ва Упіцкім павеце, Сідра ў Гарадзенскім павеце, а таксама на Украіне і Польшчы. Трымаў у Жамойці Вількійскае (з 1686), Платэльскае (з 1702) і Векшненскае1703) староствы, у Польшчы — Люблінскае староства (16871710), вёскі ў Гродзенскай і Брэсцкай эканоміях. Ад Станіслава Ляшчынскага ў 17071708 атрымаў Палангу, Жыжморы, Ушпаль, Прэны і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Шчукаў герба «Грабе», сын Станіслава і Соф’і з Нерановічаў. Вучыўся ў Вільні і Кракаве.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, яго маршалак у 16881689 і 1699. 3 1675 сакратар Яна Сабескага, чашнік візнаўскі з 1682, рэгент вялікі кароннай канцылярыі з 1684, рэферэндар каронны з 1688, падканцлер вялікі літоўскі з 1699. 3 1701 быў адміністратарам мыта Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у шэрагу дыпламатычных місій.

Быў прыхільнікам абрання сына Яна Сабескага каралевіча Якуба, пазней падтрымаў абранне Аўгуста Моцнага, у 17061709 падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага. Праз вялікія дзяржаўныя заслугі карыстаўся папулярнасцю ў шляхты.

Крытыкаваў удзел Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне (17001721). Узмацненне дзяржавы бачыў у саюзе з Расійскай імперыяй і барацьбе з Асманскай імперыяй[3].

Пад псеўданімам Кандзідус Веранензіс выдаў на лацінскай мове кнігу «Зацьменне Польшчы, усяму свету паказанае» («Ecclipsis Poloniae orbi publico demonstrata», Варшава, 1709), дзе выклаў праграму фінансавых і ваенных рэформ: павелічэнне войска, абкладанне вайсковым падаткам шляхты і духавенства, стварэнне Скарбовай камісіі і інш.

Выступаў за паляпшэнне адукацыі, увядзенне ў школьныя праграмы гісторыі і геаграфіі, арганізацыю сталай паштовай службы, якая б дастаўляла шляхце штотыднёвую дармовую газету з палітычнымі навінамі, за скарачэнне тэрмінаў судовых працэсаў. Быў мецэнатам, сабраў вялікую бібліятэку, гістарычныя матэрыялы[4].

Разбудаваў горад Шчучын на Падляшшы.

У шлюбе з Канстанцыяй Марыяй Ганнай Патоцкай меў сыноў Аўгуста Міхала, Марціна Леапольда, Яна Канта; дачок Вікторыю і Марыю Ганну.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stanisław A. Szczuka // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Antoni Szczuka // NUKAT — 2002.
  3. Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 763. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 764. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]