Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Арыхоўскі)
Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан
польск.: Stanisław Orzechowski
Дата нараджэння 11 лістапада 1513[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1566[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар, эсэіст, debater
Альма-матар
Кірунак Адраджэнне, ідэолаг "шляхецкай дэмакратыі" ў Рэчы Паспалітай
Значныя ідэі канцэпцыя «натуральных правоў»; «шляхецкая дэмакратыя», «залатыя шляхецкія вольнасці» ў Польскай Кароне; канцэпцыя агульнага «еўрапейскага дома»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Арыхоўскі (Ажахоўскі) (укр.: Станіслав Оріховський, польск.: Stanisław Orzechowski, лац.: Stanislaus Orzehovius) — украінскі грамадскі дзеяч эпохі Рэнесансу, пісьменнік, філосаф і ідэолаг шляхецкага руху ў Польскай Кароне.

Біяграфічныя звесткі. Ідэі і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На жыцці Арыхоўскага адбілася ўсё тое спляценне палітычных і культурных фактараў, што ўплывалі на украінскую гісторыю ХV ст. Нарадзіўся ён пад Перамышлем, паходзіў з польска-украінскага роду герба «Окша». Сам быў ксяндзом, яго дзед (па матчынай лініі) — праваслаўным святаром. У маладосці Арыхоўскі навучаўся ва ўніверсітэтах Польшчы і Заходняй Еўропы, яго настаўнікамі былі М. Лютэр і Ф. Меланхтан, знаёмымі — А. Дюзрэр, У. фон Гутэн, Л. Кранах Старэйшы і інш.[4] Прадстаўнік рэнесанснай грамадскай думкі, С. Арыхоўскі рашуча адстойваў ідэі шляхецкага парламентарызму, развіцця шляхецкага руху за свае правы і вольнасці, быў прыхільнікам тэорыі грамадска-дагаворнага паходжання дзяржавы і ідэі натуральнага права [5]. Станіслаў Арыхоўскі пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Да яе перадусім трэба аднесці такія творы, як «Устаноўкі польскаму каралю Жыгімонту Аўгусту» (1543 і 1548) — праект пераўтварэнняў у дзяржаве ў духу «шляхецкай дэмакратыі» і супрацьстаяння асманскай агрэсіі; «Прамова на пахаванне Жыгімонта І» (1548); дзве прамовы «Пра турэцкую пагрозу» (1543—1544) — яскравы прыклад плыні так зв. «Польскай антытурэцкай літаратуры», што заклікала ўмацоўваць абарону дзяржавы перад тварам пагрозы з боку Асманскай імперыі; «Натуральнае права» — твор, што, на жаль, не захаваўся да нашых дзён; а таксама, шэраг лістоў — да Пятра Гамрата (1544), Паўла Рамузіо (1549) і інш.

С. Арыхоўскі падмацоўваў сваю грамадскую канцэпцыю заклікам да уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, што таксама павінна было паспрыяць злітаванню ўсёй шляхты Кароны ў адзін палітычны народ. Добра разумеў ён і геапалітычнае становішча сваёй радзімы: С. Арыхоўскі з’яўляецца адным з прадстаўнікоў канцэпцыі агульнага «еўрапейскага дома», неабходнасць умацавання якога ён тлумачыў у першую чаргу патрэбай абароны ад асманаў [6].

«Gente Ruthenus natione Polonus»: ідэя двайной самаідэнтыфікацыі рускай шляхты ў Польскай Кароне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль што ва ўсіх творах Станіслава Арыхоўскага добра прасочваецца яго палітычная і этнічна-культурная самаідэнтыфікацыя. Пачнём з таго, што, падпісваючы свае творы, каля свайго прозвішча ён ставіў словы «Раксалан» ці «Рутэнец» («русін»), таму і вядомы ў гісторыі як Арыхоўскі-Раксалан (Orzehovius Roxolanus). Адкрыта ідэнтыфікаваў ён сябе як «русіна» ў большасці сваіх твораў. Так, у адным з іх — палітычным трактаце «Узорны падданы» — Арыхоўскі заяўляе: «Я русін, ганаруся гэтым, ахвотна пра гэта паўсюдна кажу» [7]. Свой родны Перамышль Арыхоўскі неаднаразова называе «рускім». У лісце да П. Рамузіо ён піша: «Перамышль, даволі паказное месца ў Русі». Русь ён называе «сваёй бацькаўшчынай», наогул для твораў Арыхоўскага характэрна апазіцыя «мы — яны». Да першых ён адносіць уласна Русь і Польшчу (хоць апошнюю і не заўсёды), да другіх — Масковію, Венгрыю і інш. замежныя краіны.

Аднак з «русінскай» ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з Польскай дзяржавай, яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: «Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе». Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна «з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы». Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: «я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі» [8].

І ўсё ж сапраўднай дэкларацыяй поглядаў Станіслава Арыхоўскага-Раксалана стала яго вызначэнне украінскага шляхціца ў Польшчы: «рускага племя польскай нацыі» («gente Ruthenus natione Polonus») [9], што як нельга лепш сведчыць пра падвоенасць палітычнай свядомасці [6]. Чаму палітычнай? С. Арыхоўскі, безумоўна, добра бачыў уплывы этнічнага, рэлігійнага і інш. аспектаў на жыццё грамадства. Аднак нацый у сучасным разуменні гэтага паняцця яшчэ не склалася, таму пад «народам» у той час хутчэй трэба разумець «шляхецкі народ» / «шляхецкую нацыю». Шляхта не аб’ядноўвала сябе яшчэ з прадстаўнікамі іншых сацыяльных станаў у адну нацыянальную супольнасць. Так, пад назваю ўтворанай у ХVІ стст. дзяржавы Рэч Паспалітая Абодвух Народаў трэба разумець саюз «шляхецкіх народаў» Польшчы і ВКЛ, з’яднаных «агульнай справай» (res publika — Rzeczpospolita). У гэтым святле «gente Rutenus natione Polonus» можна разумець таксама і як «рускае племя польскай дзяржавы». Украінская шляхта, разумеючы свае «рускае» паходжанне, усведамляла і сваю прыналежнасць да польскай палітычнай нацыі.

Асноўныя творы С. Арыхоўскага[правіць | правіць зыходнік]

  • «Pro Ecclesia Christi ad Samuelem Maciejovium» (Краков, 1546);
  • "Fidei Catholicae Confessio Petricoviae in Synodo pure simpliciter atque sine cnoditione edita А. 1552 die XVI Februarii а. d. 1551 in Synodo Varsaviensi confirmata et in lucem data (Краков, 1561 и Кельн, 1563), вместе с ним помещено «Pro dignitate sacerdotali»;
  • «Listy Stanisława Oizechowskiego w ktòrych który jest prawdsiwy kóscioł od Chrystusa i od Aposlołòw posta nowiony dostatecznie i mądrze przeciwko nowym Ewangielikom dowodzi», 1561;
  • «Chimera sive de Stancari funesta Regno Poloniae secta» (Краков, 1562 и Кельн 1563)
  • «Conclusiones in Haereticos pro salute patriae»; «Baptismus Ruthenorum, Bulla de non rebaptisandis Ruthenis» (Краков 1544);
  • «De lege coelibatus contra Syricium in concilio habita oratio»; «Ad Julium III Pont. Max. Supplicatio de approbando matrimonio а se inito»; 1551;
  • "Odpowiedz rycerstwa ruskiego na sejmiku powiatowym wiszenskim na poselstwo J. Kròl. Mci uczyniona (r. 1566);
  • «De ordinanda republica»;
  • «Repudium Romae»,
  • «De obscuro regis matrimonio»,
  • «Żywot i śmierć Jana Tarnowskiego».

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 24 лістапада 2022.
  2. Stanisław Okszyc Orzechowski // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stanisław Orzechowski // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bohomolec F. Życie Orzechowskiego. — Sanok, 1855.
  5. Вирський Д. С. Ст. Оріховський-Роксолан як історик та політичний мислитель: Автореф. дис… канд. іст. наук: 07.00.06 / Д. С. Вирський. — Дніпропетровськ, 2000. — 18 с.
  6. а б Попель, Р. І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р. І. Попель // Электронная бібліятэка БДУ [Электронны рэсурс]. — 2011. — Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561 Архівавана 14 ліпеня 2014.
  7. Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX—XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. — 2002. — Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm - Дата доступу : 04.02.2012.
  8. Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX—XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. — 2002. — Рэжым доступу: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm - Дата доступа : 04.02.2012.
  9. Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX—XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. — 2002. — Рэжым доступу: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm - Дата доступу : 04.02.2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Польский летописец с 964 по 1764 год, СПб. 1782;
  • Bohomolec F. Życie Orzechowskiego. — Sanok, 1855.
  • Krowicki М. Chrześcianskie, а żałobliwe napomnienie do króla Imci i do wszystkich etc. w Magdeburgu, 1554;
  • Górnicki, Dzieje w koronie polskiej z przytoczeniem niektórych postronnych rzeczy od r. 1538 do 1572. Krakow 1637;
  • Źywot isprawy Stanisława Orzechowskiego, napisał Iózef Maxymilian hrabia na Tęczynie Ossoliński, Kraków, 1851 (2 тома);
  • Ossoliński, Wiadomości historyczno-krytyczne, tom III;
  • Krzyzanowski, Wyznanie wiary Stanisława Orzechowskiego 1502;
  • Źywoty sławnych polakòw, Radom 1830;
  • Utrapionej Rzeczypospolitej Polskiej wizerunek i skuteczna naprawa z pism St. Orzechowskiego Hieronim Bogdaszewski na świat podał. 1629;
  • Broscius, De litterarum in Poloniae vetustate (Краков 1780).
  • Michał Bogusz Szyszka. Buzeńskiego Źywoty arcybiskupów Gnieznieńskich, prymasów korony Polskiej etc. 4 tt. (1852—1860);
  • Bartoszewicz, Historja literatury polskiej, Warszawa 1861;
  • «Encyklopedja Powszechna» Orgelbranda; Lavisse et Rambaud, Histoire générale du IV siècle а nos jours. Paris, 1894. Vol. 4. J. Lelewel,
  • «Dzieje, opowiedziane przez stryja synowcom»,
  • «Dzieje Litwy i Rusi»;
  • А. Moraczewski. Dzieje rzeczypospolitej polskiej do 1669;
  • Henryk Schmit, Dzieje narodu polskiego; М. Bobrzyński «Dzieje Polski w zarysie»;
  • Н. Goldberg. Zwanzig Jahre von der Regierung Sigismund I. (1870);
  • Czacki, Obraz panowania Zygmunta Augusta; Zakrzewski, Powstanie i wzrost reformacji w Polsce;
  • Kubala, Stanisław Orzechowski w obec reformacji;
  • Szujski, Odrodzenie i reformacja w Polsce; Pawiński.
  • Rządy sejmikowe; Bukowski, Historja reformacji w Polsce. Krakow 1883—1886;
  • Tarnowski; Pisarze polityczni XVI wieku, Krakow 1886;
  • Korzeniowski; Orichovina, Krakow 1891.
  • «Кишиневские епархиальные ведомости» 1870 г. № 11;
  • «Могилевск. Губ. Ведом.» 1846 г., № 3, 4, 5;
  • П. Корошевич, Очерк истории православной церкви на Волыни, СПб. 1855;
  • Завитневич, Палинодия Захарии Копыстинского;
  • Н. Любович, История реформации в Польше, Варшава, 1883;
  • Н. Ф. Сумцов, «Ст. Ореховский» («Киевская Старина» 1888, ноябрь),
  • Алфавитный указатель книг университета св. Владимира.
  • Estreicher «Bibliografïa XVI stulecie»
  • Вирський Д. С. Ст. Оріховський-Роксолан як історик та політичний мислитель: Автореф. дис… канд. іст. наук: 07.00.06 / Д. С. Вирський. — Дніпропетровськ, 2000. — 18 с.
  • Попель, Р. І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р. І. Попель // Роль личности в истории: реальность и проблемы изучения: науч. сб. (по материалам 1-й Международной научно-практической Интернет-конференции) / редкол. В. Н. Сидорцов (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГУ, 2011. — С. 15-18. У Электроннай бібліятэцы БДУ http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561 Архівавана 14 ліпеня 2014.