Станіслаў Янавіч Будзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Будзінскі)
Станіслаў Янавіч Будзінскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Стах; Традыцыя; С.Бяднарскі; Я.Марыянскі
Дата нараджэння 9 верасня 1894(1894-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1937(1937-08-22) (42 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэвалюцыянер, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Янавіч Будзінскі (Партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С. Бяднарскі; Я. Марыянскі; 9 верасня 1894, г. Варшава — 22 жніўня 1937, НКУС) — рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст[1][2].

У 19121915 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрвеня 1917 года член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі[1][2]. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве[2]. У снежні 1917 — сакавіку 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губерні[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1918 у Польшчы. Удзельнік аб'яднальным з'ездзе (1918), на якім створана Кампартыя Польшчы. Член Лодзінскага, Варшаўскага камітэтаў Кампартыі Польшчы[2].

У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронту[1][2].

У 1924-26 член Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліпені 1928 на I з'ездзе КПЗБ абраны член ЦК[2].

З 1930 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі»[2]. Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1932[2]. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве[1][2].

Арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар грамадска-палітычных брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад палітычную кампанію па выкрыцці беларускіх нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М. Зарэцкага «Крывічы»)[1].

Рэдактар перакладаў прац У. І. Леніна на польскую мову[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  2. а б в г д е ё ж з і к Будзинский Станислав Янович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]