Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Дубянецкі)
Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі
Дата нараджэння 1 верасня 1940(1940-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2022(2022-04-03) (81 год)
Грамадзянства
Дзеці Эдуард Станіслававіч Дубянецкі
Род дзейнасці публіцыст, філосаф, палітолаг
Навуковая сфера філасофія[1], паліталогія[1] і публіцыстыка
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1 верасня 1940, в. Востраў, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 красавіка 2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст. Кандыдат філасофскіх навук (1989). Брат кнігавыдаўца, пісьменніка, перакладчыка і грамадскага дзеяча Міхаіла Дубянецкага. Бацька гісторыка, культуролага, публіцыста і паэта Эдуарда Дубянецкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рэспубліканскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай у Магілёве (1960), Магілёўскі педагагічны інстытут (1966), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1973). З 1957 г. працаваў загадчыкам Востраўскага сельскага клуба, загадчыкам бібліятэкі і настаўнікам Ласіцкай СШ Пінскага раёна. У 1961—1971 гг. настаўнік матэматыкі, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Чудзінскай СШ Ганцавіцкага раёна, інспектар школ Ганцавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі, загадчык кабінета палітасветы Ганцавіцкага райкама КПБ. Намеснік загадчыка Дома палітасветы Брэсцкага абкама КПБ (1973—1979), інструктар аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ (1979—1989). З 1989 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. У 1993—2008 вядучы навуковы рэдактар, загадчык рэдакцыі філасофіі, эканомікі і права выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі.

Памёр 3 красавіка 2022 года.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння, маральнага выхавання асобы, развіцця палітычнага працэсу, дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. У 1970—1980-х гг. вывучаў пытанні функцыянавання сістэмы палітычнай і эканамічнай адукацыі, павышэння тэарэтычнага і прафесійнага ўзроўню розных катэгорый кадраў. Аўтар кніг і брашур, раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках, навуковых, навукова-папулярных і публіцыстычных артыкулаў у перыядычным друку.

Член навукова-рэдакцыйнага савета і аўтар звыш 80 артыкулаў па філасофіі, паліталогіі, гісторыі філасофскай і грамадскай думкі ў 18-томнай Беларускай энцыклапедыі (1996—2004). Адзін з аўтараў «Социологической энциклопедии» (2003), энцыклапедычных даведнікаў «Беларусь» (1995), «Чалавек і грамадства» (1998), «Рэлігія і царква на Беларусі» (2001), «Асветнікі зямлі Беларускай: Х--пачатак ХХ ст.» (2006; 2-е выд.), энцыклапедыі «Республика Беларусь. Т.1—6» (2005—2008) і інш. Навуковы рэдактар выдадзеных у БелЭн і іншых выдавецтвах кніг па культуралогіі, філасофіі, паліталогіі, правах чалавека.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Центры творческой мысли.-- Мн.: Беларусь, 1982. — 95 с.
  • Школа классового воспитания: Из опыта политического образования трудящихся. — Мн.: Беларусь, 1985. — 64 с.
  • Формы и специфика проявления нравственных отклонений в условиях перестройки. — Мн.: Общество "Знание БССР, 1990. — 24 с.
  • Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі --Мн.:Тав-ва «Веды» Рэспублікі Беларусь, 1992. — 24 с. (разам з Э. С. Дубянецкім).
  • Цяжкі шлях да адраджэння. — Брэст: Выд-ва С.Лаўрова, 1997. — 96 с. (разам з Э. С. Дубянецкім).
  • С классовых позиций: Методологические вопросы оценки социальных явлений. — Мн.: Беларусь, 1983. — 120 с. (в соавт. с Г. П. Давидюком, С. Г. Дробязко и др.).
  • История Беларуси: Словарь-справочник / Под ред. С. Ф. Дубенецкого. — Мн.: Экономпресс, 2000. — 320 с. (в соавт. с И. Н. Кузнецовым, Э. С. Дубенецким, Е. А. Смирновым).
  • Беларусь: история и современнось. — Мн.: БелЭн, 2004. — 144 с. (в соавт. с И. Е. Афнагелем, Е. М. Бабосовым и др.).
  • Аксіялогія; Аўтарытарызім; Беларуская грэка-каталіцкая царква; Бжазінскі З.; Бярдзяеў М. А.; Веды;
  • Галоснасць; Гегель Г.; Грамадзянскасць; Грамадзянская супольнасць; Дзяржаўнасць; Дэмакратыя; Інфармацыйнае грамадства; Інфармацыя; Кант І.; Канчэўскі І. У.; Крытычны рэалізм; Лавіцкі М. В.; Лібералізм; Логіка; Лоскі М. А.; Майман С.; Мантэск’ё Ш. Л.; Марксізм; Марксізм-ленінізм; Нацыя; Нацыянал-дэмакратызм; Ніцшэ Ф. В.; Пазітывізм; Пазнанне і інш. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т 1—18. — Мн.: БелЭн, 1996—2004.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981).
  • Медаль «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970).
  • Медаль «Ветеран труда» (1988).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]