Станіслаў Ежы Лец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Ежы Лец
польск.: Stanisław Jerzy Lec
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1909(1909-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1966(1966-05-07)[4][1][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, аўтар афарызмаў
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Крыж Храбрых медаль «За Варшаву 1939—1945» Партызанскі крыж афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Станіслаў Ежы Лец (польск.: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лемберг, Аўстра-Венгрыя — 7 мая 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 года ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—43 гадах быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.

Памёр 7 мая 1966 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Колеры (Barwy) (1933)
  • Пахне зямлёй (Ziemia pachnie) (1939)
  • Палявы блакнот (Notatnik polowy) (1946)
  • Жыцце гэта — фрашка (Życie jest fraszką) (1948)
  • Новыя вершы (Nowe wiersze) (1950)
  • Іерусалімскі рукапіс (Rękopis jerozolimski) (1956)
  • Непрычасаныя думкі (Myśli nieuczesane) (1957)
  • Кплю і пытаю пра дарогу? (Kpię i pytam о drogę?) (1959)
  • Да Авеля і Каіна (Do Abla i Kaina) (1961)
  • Аб'ява аб вышуку (List gończy) (1963)
  • Паэмы, гатовыя да скачка (Poema gotowe do skoku) (1964)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Utwory wybrane. T 1-2. Warszawa, 1977.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 «Непрычасаных думак» / пер. У. Арлоў. // Далягляды. Мн., 1990.
  • Цынік на прагулцы: выбраныя вершы і фрашкі / Станислаў Ежы Лец. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2021. — 349 с.

Зноскі

  1. а б Stanisław Jerzy Lec // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Jerzy Lec (pierwotnie de Tusch-Letz) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Лец Станислав Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Лец Станислав Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Станіслаў Ежы Лец