Станіслаў Нарушэвіч (сын Крыштафа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Нарушэвіч
польск.: Stanisław Naruszewicz
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
Вялікі рэферэндар літоўскі
1639 — 1650
Папярэднік Крыштаф Гасеўскі
Пераемнік Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Вялікі пісар літоўскі
1630 — 1650
Староста лідскі
1629 — 1646
Папярэднік Крыштаф Стэфан Сапега
Пераемнік Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч

Нараджэнне 1610
Смерць 27 мая 1650(1650-05-27)
Род Нарушэвічы
Бацька Крыштаф Нарушэвіч
Маці Альжбета Шымковіч
Жонка Ганна Сапега
Дзеці Яна Тэадора, Канстанцыя

Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 мая 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1622 вучыўся ва ўніверсітэце Інгальштата (Германія). Служыў пры двары Жыгімонта III.

Староста лідскі ў 16291646, навадворскі з 1630. Вялікі пісар літоўскі з 1630, адначасова рэферэндар вялікі літоўскі ў 1642—1650. Пасол на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава IV), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштафа, падскарбія ВКЛ, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Яна і Аляксандра Крыштафа.

Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі.

Пакінуў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла спачатку за смаленскага кашталяна Яна Ісайкоўскага, а потым за польнага гетмана літоўскага Яна Агінскага.

Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) пасля сваёй маці (тая стала адной са спадкаемніц памерлага ў 1656 свайго родзіча Казіміра Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]