Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bałachowicz.JPG

Станіслаў Булак-Балаховіч (Станіслаў-Мар'ян Балаховіч) (10 лютага 1883 — 10 мая 1940) — ваенны дзеяч, генерал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мейштах. Паводле афіцыйных звестак паходзіў з сялян Відзаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. Бацькі мелі шэсць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзаф Булак-Балаховіч (у будучым генерал). Маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф.

Прозвішча «Булак-Балаховіч» з'яўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае ж прозвішча прыняў і Юзаф. У Польшчы існаваў адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасць Польшчы да прозвішчаў.

Пасля заканчэння школы ў Новааляксандраўску навучаўся ў прыватнай мужчынскай гімназіі Св. Станіслава ў Петраградзе. Займаўся сельскагаспадарчай аканамічнай працаю. У 1903 працаваў бухгалтарам у чыгуначных установах. У 1904—1914 адміністратарам маёнтка Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёна) графа Плятэр-Зіберга.

18 лістапада 1914 прыбыў і залічаны ў спісы 2-га Лейб-уланскага Курляндскага палка. 4 чэрвеня 1915 — за адрозненне ў дзеяннях супраць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра. У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас разведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі быў паранены. 8 ліпеня 1915 атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 Найвышэйшым загадам зацверджна ўзвядзенне ў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі. Узнагароджаны ордэнамі Расійскай імператарскай арміі.

У 1917—1918 ротмістар. Камандзір палка Чырвонай Арміі. 2 лістапада 1918 разам з конным атрадам (два дывізіëны, каля 800 шабель) перайшоў ад чырвоных у Пскоўскі корпус. Напачатку 1919 камандзір Коннага палка 2-ой брыгады «Асобнага корпуса Паўночнай арміі», у маі 1919 падпалкоўнік у Паўночнай, пераўтворанай у Паўночна-Заходнюю армію. У чэрвені 1919 палкоўнік. У ліпені полк пад яго камандаваннем рэарганізаваны ў 2-і корпус Паўночна-Заходняй арміі, у які ўваходзілі: 4-я дывізія, Асобная брыгада і Конны полк Булак-Булаховіча. Па прапанове генерал-лейтэнанта Арсеньева Булак-Балаховіч атрымаў ранг генерал-маёра. Пазней быў пазбаўлены кіраваннем корпуса, падначалены Арсеньеву. У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Захоняй арміі генерала ад інфантэрыі Мікалая Юдзеніча.

14 лістапада 1919 склаў просьбу пра атрыманне беларускага грамадзянства і прыняцце яго ваеннага аддзела на службу БНР. У лістападзе 1919 вайсковыя фарміраванні пад кіраўніцтвам С. Булук-Балаховіча атрымалі афіцыйнцую назву, як «Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі». 26 лістапада «Асобны аддзел», паводле дамовы беларускіх дыпламатаў з урадам Эстоніі, прыняты на часовае ўтрыманне Эстоніі, фінансавыя выдаткі залічаны ў якасці дзяржаўнай пазыкі БНР. У лістападзе—снежні «Асобны аддзел» заняў частку фронту з чырвонымі каля Ізборску, паміж эстонскай і латышскай арміямі. У студзені-лютым 1920 у сувязі з вядзеннем перамоў Эстоніяй і Латвіяй з савецкай Расіяй, размясціўся ў Марыенбургу (Латвія). 22 студзеня 1920 «Асобны аддзел» юрыдычна ўключаны Радаю БНР у склад беларускага войска. Паводле дамовы ўрадаў Польскай Рэспублікі і БНР, у складзе польскага войска мела быць сфарміравана войска БНР. 23 лютага паводле дамовы заключанай у Рызе, «Асобны аддзел» уваходзіў у склад польскага войска. Аддзел налічваў 884 афіцэры і салдаты. 5 сакавіка «Асобны аддзел» транспартыраваны з Марыенбурга ў Дзвінск. Адтуль перавезены ў Брэст, аддзел налічваў каля 100 афіцэраў і 700 салдат. 21 чэрвеня з Эстоніі і Латвіі ў Брэст перавезена яшчэ каля 200 салдат.

Аддзел пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча змагаўся на польскім баку ад імя беларускага ўрада Антона Луцкевіча. 12 кастрычніка Павел Аляксюк, які выконваў абавязкі старшыні Беларускага палітычнага камітэта, падпісаў пагадненне з генералам Булак-Балаховічам, згодна з якім Камітэт меўся весці вярбоўку ў беларускае войска. Яго камандзірам мусіў быць Булак-Балаховіч. Са свайго боку ён абавязваўся дапамагаць дзейнаму ад імя ўрада А. Луцкевіча камітэту пераймаць цывільную ўладу на занятых яго войскам абшарах Беларусі.

Генерал Булак-Балаховіч, паралізуючы тылы Чырвонай Арміі, паспрыяў польскім войскам у контрнаступе ў верасні 1920. Спрабаваў ён, згодна з дамоўленасцю з Ю. Пілсудскім, ваяваць з Савецкай Расіяй і пасля перамір'я на польска-савецкім фронце ў кастрычніку 1920. Увосень армія Булак-Балаховіча налічвала амаль 15 тыс. салдатаў. 10 лістапада яго аддзелы захапілі Мазыр і рыхтаваліся да наступу на Мінск і Гомель. У Мазыры С. Булак-Балаховіч пракламаваў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвясціў «начальнікам Беларускай Дзяржавы», а Беларускі палітычны камітэт — урадам БНР, адмаўляючыся такім чынам падпарадкавацца дзейным ужо цэнтрам улады — урадам А. Луцкевіча ў Варшаве і В. Ластоўскага ў Коўне. Прэм'ер-міністрам новага ўрада стаў Вячаслаў Адамовіч. Ад імя свайго кабінета ён выдаў маніфест да беларускага народа, у якім гаварылася пра далейшую барацьбу за незалежнасць Беларусі ў хаўрусе з Польшчай, правядзенне аграрнай рэформы разам з адчужэннем вялікай зямельнай уласнасці і скліканне нацыянальнага прадстаўніцтва дзеля акрэслення дзяржаўнага ладу. Пасля баёў, якія цягнуліся некалькі дзён, аддзелы Булак-Балаховіча пад націскам Чырвонай Арміі мусілі адступіць на тэрыторыю Польшчы, дзе і былі інтэрніраваныя.

Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч пасяліўся ў Варшаве. Займаўся палітычнай дзейнасцю. Падчас Польскай абарончай вайны стаў на чале добраахвотнага атраду, які ўдзельнічаў у абароне Варшавы ў верасні 1939.

Загінуў пры спробе арышту гестапаўцамі ў Варшаве 10 мая 1940.

Літаратурныя творы С. Булак-Балаховіча[правіць | правіць зыходнік]

  • Булак-Балахович С. Н. Генерал Булак-Балахович о своем деле: как было на самом деле? //Архив гражданской войны. Вып.1. Берлин, 1923.
  • Вершы С. Булак-Балаховіча

Літаратура пра С. Булак-Балаховіча[правіць | правіць зыходнік]

  • Karpus Z., Łatyszonek O. Życiorys gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Białystok, 1995. Nr. 2 (4). S. 160—169.
  • Cabanowski M. Generał Stanisław Bułak-Bałachowicz. Zapomniany bohater. Warszawa, 1993.
  • Paluszyński T. Stanisław Bułak-Bałachowicz w estońskiej wojnie narodowo-wyzwoleńczej w latach 1918—1919 // Poznańskie Zeszyty Humanistyczne. T. VI. Poznań, 2006. S. 81-99.
  • Paluszyński T. Przejście oddziału generała Stanisława Bułak-Bałachowicza z Estonii do Polski (marzec 1920 roku) // Polska i Europa w XIX—XX wieku. Studia historyczno-politologiczne. Poznań 1992. S. 109—124.
  • Łatyszonek O. Spod czerwonej gwiazdy pod biały krzyż // Zeszyty Naukowe Muzeum Wojska. Białystok, 1992. Nr 6.
  • Łatyszonek O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok, 1995.
  • Simanskij P. Kampania białoruska Rosyjskiej Armii Ludowo-Ochotniczej gen. S. Bułak-Bałachowicza w 1920 r. // Bellona. T. XXXVII. 1931. S. 196—232.
  • Cisek J. Białoruskie oddziały gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza w polityce Józefa Piłsudskiego w okresie wojny polsko-bolszewickiej (marzec-grudzień 1920). Rozprawa doktorska napisana w 1993 r. w Instytucie Historii Uniwersytetu Wrocławskiego pod kierunkiem prof. Wojciecha Wrzesińskiego.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]