Станіслаў Панятоўскі, сын Казіміра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Станіслаў Панятоўскі
Stanisław Poniatowski
Станіслаў Панятоўскі
Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цяля»
Вялікі падскарбі літоўскі
1784 — 1791
Папярэднік: Міхал Бжастоўскі
Пераемнік: Людвік Тышкевіч
 
Нараджэнне: 23 лістапада 1754(1754-11-23)
Смерць: 13 лютага 1833(1833-02-13) (78 гадоў)
Род: Панятоўскія
Бацька: Казімір Панятоўскі
Маці: Апалонія з Устшыцкіх
Жонка: Касандра Лючы
Дзеці: Юзаф Міхал, Караль


Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (17841791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі.

Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.

Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.

Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.

Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]