Станіслаў Панятоўскі, сын Францішка
| Станіслаў Панятоўскі Stanisław Poniatowski |
||
| С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст. | ||
Герб «Цяля» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1722 — 1731 | ||
| Папярэднік: | Міхал Казімір Коцел | |
| Пераемнік: | Ян Міхал Салагуб | |
| Нараджэнне: | 16 верасня 1676 | |
| Смерць: | 29 жніўня 1762 (85 гадоў) | |
| Род: | Панятоўскія | |
| Бацька: | Францішак Панятоўскі | |
| Маці: | Алена з Невяроўскіх | |
| Жонка: | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх Канстанцыя з Чартарыйскіх |
|
| Дзеці: | ад 2-га шлюбу: Казімір, Францішак, Станіслаў Аўгуст, Андрэй, Міхал Ежы | |
Станіслаў Панятоўскі (16 верасня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (1722—1731), ваявода мазавецкі (1731—1782), кашталян кракаўскі (з 1752); генерал літоўскай артылерыі (1707—1709) і кавалерыі шведскага войска, генерал-лейтэнант польскага войска.
Біяграфія [правіць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Францішка, лоўчага падляшскага, і Алены з Невяроўскіх.
Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад кіраўніцтвам прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам з імі перайшоў у часе Паўночнай вайны (1700—1721) на бок караля Швецыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сілаў Аўгуста Моцнага і расійскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыццё Карлу XII.
У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касцёл і палац — рэзідэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Ягоныя сыны на сойме 1764 атрымалі княжацкі тытул.
Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі - з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Казімір (1721—1800) — падкаморы вялікі каронны (1742—1773), генерал польскага войска;
- Францішак (1723—1749) — канонік і пробашч кафедральнага касцёла ў Кракаве;
- Станіслаў Аўгуст (1732—1798) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі;
- Андрэй (1734—1773) — генерал-лейтэнант аўстрыйскага войска (1760), фельдмаршал (1771), князь Свяшчэннай Рымскай імперыі;
- Міхал Ежы (1736—1794) — біскуп плоцкі (1773), арцыбіскуп гнезненскі (1784).
Літаратура [правіць]
- А. Грыцкевіч, Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 397. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
