Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814 ці 1814[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня (6 верасня) 1890 ці 1890[1]
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец
Навуковая сфера філалогія і гістарычнае мовазнаўства[d][2]
Месца працы
Альма-матар

Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі (26 кастрычніка (7 лістапада) 1814, в. Ляпакі-Вялікі, Беластоцкая вобласць — 25 жніўня (6 верасня) 1890), расійскі філолаг-славіст. Ганаровы доктар філалагічных навук (1878)[3].

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1851)[3]. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага універсітэта. У 1853—1856 па даручэнні Пецярбургскай АН даследаваў беларускія і літоўскія гаворкі, збіраў беларускі фальклор[3]. Вынікам экспедыцый Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздач, апублікаваных Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-рускага слоўніка» (1854) і інш. Даследаваў сувязь славянскіх моў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаеўрапейскай груп. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853)[3].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 17 лютага 2024.
  2. Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.
  3. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]