Станіслаў Радзівіл (1722—1787)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Радзівіл, 1722—1787)
Станіслаў Радзівіл
польск.: Stanisław Radziwiłł
Трубы
Трубы
Сцяг Крайчы ВКЛ
27.11.1752 — 20.9.1759
Папярэднік Марцін Мікалай Кароль Радзівіл
Пераемнік Міхал Ксаверы Сапега
Сцяг Падкаморы ВКЛ
20.9.1759 — 17.10.1779
Папярэднік Ян Караль Мнішак
Пераемнік Геранім Вінцэнты Радзівіл
Сцяг маршалак Трыбунала ВКЛ
1763 — 1763

Нараджэнне 8 мая 1722(1722-05-08)
Смерць 22 красавіка 1787(1787-04-22)[1] (64 гады)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл[2]
Маці Барбара з Завішаў
Жонка Караліна з Пацеяў[d][2]
Дзеці Мікалай Радзівіл[d][2], Ганна Алімпія з Радзівілаў[2], Ежы Альбрэхт Радзівіл[d][2], Францішка Тэафілія з Радзівілаў[d][2], Геранім Радзівіл[d][2] і Людвік Радзівіл[d][2]
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне генерал-маёр (1750), генерал-лейтэнант кавалерыі (1765)
Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Губерта ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Радзівіл (польск.: Stanisław Radziwiłł; 3 мая 1722, мяст. Дзятлава, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 22 красавіка 1787[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант кавалерыі (1765), маршалак Трыбунала ВКЛ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унук Дамініка Мікалая Радзівіла, сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, новагародскага ваяводы.

Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага.

Крайчы вялікі літоўскі з 1752 года падкаморы вялікі літоўскі з 1759 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. Пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776 гадоў. Быў кіраўніком группоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяводствах.

Разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах. У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункі, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя не было распачата[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Каралінай Пацей (1732—1776), ад шлюбу меў 2 дачок:

Сыны:

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 297.
  2. а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Дзённік польскага падарожжа на Гродзенскі сойм, адбытага года Гасподняга 1752(недаступная спасылка)
  4. pawet.net
  5. Жонка Станіслава Перасвета Солтана (1756—1820), які выкупіў Дзятлава ў Станіслава Радзівіла

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]