Станіслаў Радзівіл (1559-1599)
| Станіслаў Радзівіл | ||
| С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст. | ||
Герб «Трубы» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1592 — 1595 | ||
| Папярэднік: | Альбрэхт Радзівіл | |
| Пераемнік: | Крыштаф Дарагастайскі | |
| Нараджэнне: | 12 мая 1559 Лукішкі каля Вільні |
|
| Смерць: | 19 сакавіка 1599 (39 гадоў) Пасау |
|
| Род: | Радзівілы | |
| Бацька: | Мікалай Радзівіл Чорны | |
| Маці: | Альжбета з Шыдлавецкіх | |
| Жонка: | Марына з Мышкаў | |
| Дзеці: | Станіслаў, Юрый, Мікалай Крыштаф, Альбрэхт Станіслаў | |
Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).
Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібокамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.
Біяграфія[правіць]
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Навучаўся ў Нясвіжы, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1580—1581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.
У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1].
Зноскі
- ↑ Радзівіл Станіслаў // 2к С. 497.
Літаратура[правіць]
- ' Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 497. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)