Станіслаў Эдуардавіч Драгун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Станіслаў Драгун
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Станіслаў Эдуардавіч Драгун
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1988(1988-06-04)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 39 (2)
2007—2008 Беларусь Гомель 39 (4)
2008—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 128 (25)
2013—2015 Расія Крылы Саветаў (Самара) 77 (6)
2016 Расія Дынама (Масква) 21 (0)
2017 Расія Арэнбург 11 (0)
2017—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 136 (42)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2005—2007 Беларусь Беларусь (да 19) 8 (3)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (5)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 8 (1)
2011—2020 Беларусь Беларусь 68 (11)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Драгун (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў сталічным «Лакаматыве». Пасля паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых ігракоў.

У студзені 2013 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[4], дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2013/14, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту.

У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. 8 студзеня 2016 года маскоўскае «Дынама» афіцыйна абвясціла аб падпісанні кантракта з Драгуном да лета 2019 года[5]. У першай палове 2016 года быў асноўным іграком масквічоў, аднак некалькі матчаў прапусціў з-за траўмы. Па выніках сезона 2015/16 «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сезон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў аснове ўжо не меў і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У лютым 2017 года «Дынама» ў аднабаковым парадку разарвала кантракт з Драгуном[6].

У сакавіку 2017 года стаў іграком «Арэнбурга»[7]. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што клуб не будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[8]. Пасля зыходу з «Арэнбурга» цікавасць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клубы, як то брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», аднак паўабаронца папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[9]. У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 года забіў гол у гасцявым матчы барысаўчан з мінскім «Дынама», які прынёс камандзе перамогу 1:0, у выніку стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі.

У сезоне 2018 заставаўся адным з лідараў каманды, у галасаванні за званне футбаліста года Беларусі заняў другое месца пасля аднаклубніка Ігара Стасевіча. У сезоне 2019 з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[10]. У чэрвені 2021 года атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасні 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 года[11]. У сезоне 2022 вярнуўся на поле ў якасці трывалага іграка асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У пачатку 2023 года трэніраваўся з БАТЭ, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клубам не быў падпісаны, і Драгун не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У чэрвені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры[12].

У верасні 2023 года падпісаў кантракт з міні-футбольным клубам «Мінск»[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай.

Восенню 2018 года разам са зборнай удзельнічаў у першым розыгрышы Лігі нацый УЕФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне D, сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stanislav Dragun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanislaw Drahun // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/24
  4. Станислав Драгун перешел из минского «Динамо» в самарские «Крылья Советов» Архівавана 17 лютага 2013.
  5. Московское "Динамо" объявило о подписании контракта со Станиславом Драгуном
  6. Московское "Динамо" расторгло контракт с Драгуном
  7. Драгун стал игроком «Оренбурга»
  8. Драгун и Сиваков покинули "Оренбург"
  9. Станислав Драгун официально представлен в качестве игрока БАТЭ
  10. Драгун продлил контракт с БАТЭ
  11. Драгун продлил контракт с БАТЭ
  12. Станислав Драгун завершил карьеру (руск.). football.by (4 чэрвеня 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  13. Драгун подписал контракт с МФК "Минск" (руск.). football.by (30 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]