Станіслаў Ягадынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Ягадынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1590, 1594 ці 1595
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1644[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік

Станісла́ў Серафі́н Ягады́нскі (польск.: Stanisław Serafin Jagodyński; 1590 ці 1594/1595 — каля 1644) — паэт, перакладчык, педагог, знаўца геральдыкі. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын збяднелага шляхціца са Жмудзі гербу «Корвін». Наконт месца нараджэння існуюць тры версіі: Жамойць, Гродзеншчына або мястэчка Шарашова Берасцейскага павета.

У 16131618 быў вучнем Віленскай езуіцкай акадэміі. Дзякуючы падтрымцы шляхціцаў Халецкіх у 1619 паступіў на факультэт права ў Кракаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1620 годзе. У 1622 працягнуў навучанне ва ўніверсітэтах Падуі і Балонні.

У 16241625 суправаджаў каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго падарожжы па Германіі, Бельгіі і Італіі. 3 лютага 1625 прысутнічаў з ім на пастаноўцы оперы «Выратаванне Руджэра…» ва Фларэнцыі.

Пасля гэтых падзей паступіў на службу да троцкага кашталяна і нясвіжскага ардыната Яна Ежы Радзівіла і жыў пры яго двары ў Нясвіжы. Пасля смерці Радзівіла пэўны час (16271629) працаваў на двары кракаўскага біскупа Марціна Шышкоўскага.

Пад канец жыцця служыў у каралеўскім маёнтку Шарашова, дзе, верагодна, і скончыў жыццё.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першымі творамі, напісанымі падчас вучобы ў Віленскай езуіцкай акадэміі, сталі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці. Пазней пісаў панегірыкі таксама сваім апекунам-патронам Халецкім. Захаваліся некаторыя такія працы на польскай і лацінскай мовах з немалой прысутнасцю беларускіх словаў і выразаў, што і дало даследчыкам падставу меркаваць пра яго беларускае паходжанне.

Падчас пражывання ў Італіі авалодаў італьянскай мовай, дзякуючы чаму ў 1628 годзе пераклаў на польскую мову лібрэта оперы Франчэска Сарачынелі «Выратаванне Руджэра». Акрамя гэтага, перакладаў таксама «Трыумф кахання» Петраркі і Дзю Бартаса[2].

Аднак найперш Станіслаў Ягадынскі вызначыўся як польскі паэт-сатырык XVII стагоддзя. Вялікай папулярнасцю карысталіся яго зборнікі сатырычных эпіграм («Маскі масленічныя і паўсюдныя…» (1619), «Грош пад заслонай і аздобай крылаў караля птушак арла князёў Радзівілаў…» (1620), «Дваранкі» (1621), «Каталіцкія песні» (1638) і інш.)

Сярод магнацтва найбольш быў вядомы як знаўца законаў геральдыкі, афармляў гербы для шматлікіх ліцвінскіх і польскіх родаў. Склаў гербоўнік дваранства: «Сумарыуш кляйнотаў або гербаў дзяржавы і рыцарства Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з розных аўтараў, а менавіта з Бельскага, з Папроцкага і запісаў С. С. Ягадынскага сабраны» (1621).

Ягадынскаму таксама прыпісваюць аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі «Каліграфія, або Канцылярыя» (1640, 1695).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Epitimia J.W. Pana Jarosza Wołłowicza… od najuniżeńszego sługi a błahego poety… za szczodry wieczór ofiarowana. Wilno, 1613.
  • Syzygia praenobilium… coniugium… Christophori Chalecki et Mariae… Stuoebichin …decanatata. Wilno, 1613.
  • Nymfice (na wesele) Aleksandra Chaleczkiego z Magdaleną Woynianką. Wilno, 1617.
  • Grosz. B.m., 1618.
  • Dworzanki. Kraków, 1621.
  • Maszkary mięsopustne i powszechne, przy tym kłoda popielcowa… białymgłowom ku obronie i ozdobie, męskim rozumom ku… zabawie wybrana i wydana. Kraków, ok. 1622.
  • Pieśni katolickie nowo reformowane z polskich na łacińskie a z łacińskich na polskie przełożone, niektóre też nowo złożone. Kraków, 1638.
  • Kalligraphia abo cancellaria… Ma w sobie discurs, epigrammata, reguły dobrego pisania. Kraków, 1695.

Зноскі

  1. Stanisław Serafin Jagodynski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Zgapedia. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2009. Праверана 3 жніўня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]