Станіслаў з Шчэпанава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Станіслаў з Шчэпанава

Станіслаў з Шчэпанава (польск.: Stanisław ze Szczepanowa, 26 ліпеня 1030, Шчэпанаў11 красавіка 1079, Кракаў) — кракаўскі біскуп, быў забіты польскім каралём Баляславам II Смелым і прылічаны каталіцкай царквой да святых мучанікаў.

Станіслаў быў сынам польскага двараніна, доўгачаканым першынцам, якога бацька, паводле абяцання, з дзяцінства рыхтаваў на служэнне Богу. Станіслаў стаў святаром і канонікам у саборы Кракава, праславіўся як прапаведнік і ў 1072 годзе быў абраны мясцовым біскупам. Сталіца Польшчы тады знаходзілася ў Гнезна, і, калі польскі кароль Баляслаў II зняславіў сябе згвалтаваннем адной дваранкі, архібіскуп Гнезна павінен быў бы асудзіць караля. Але ўсе прамаўчалі, акрамя Станіслава. Калі аднойчы кароль прыйшоў у сабор, дзе служыў біскуп, малітвы былі адразу спыненыя. Разгневаны кароль спярша паслаў слуг забіць Станіслава, калі ж тыя адмовіліся, засек яго сам. Рымскі Папа Рыгор VII наклаў на Польшчу інтэрдыкт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]