Старажытнашведская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытнашведская мова
Краіны Швецыя, Фінляндыя і Аландскія астравы
Вымерла развілася ў сучасную шведскую мову да XVI стагоддзя
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Паўночнагерманская група
Усходнескандынаўская падгрупа
Пісьменнасць Younger Futhark[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3
LINGUIST List non-swe
Glottolog olds1252
Вікіпедыя на гэтай мове

Старажытнашведская мова (шведск.: fornsvenska) — перыяд у гісторыі шведскай мовы, які традыцыйна дзеляць на рунічную шведскую (каля 800—1225 гг.), класічную старажытнашведскую (каля 1225—1375 гг.) і познюю старажытнашведскую (каля 1375—1526 гг.)[1][2].

Старажытнашведская мова развілася з усходнескандынаўскіх дыялектаў старажытнаскандынаўскай мовы. Самыя раннія формы шведскай і дацкай моў, на якіх размаўлялі ў перыяд паміж 800 і 1100 гг., былі дыялектамі ўсходнескандынаўскай мовы і называюцца рунічная шведская і рунічная дацкая адпаведна, таму што ў той час усе тэксты былі напісаны рунамі. Але іх адрозненні былі малаважнымі, і гэтыя дыялекты пачалі сапраўды разыходзіцца прыкладна ў XII стагоддзі, стаўшы старажытнашведскай і старажытнадацкай у XIII стагоддзі.

Класічная старажытнашведская значна адрознівалася ад сучаснай шведскай мовы: у яе была больш складаная склонавая структура і яна яшчэ не зведала скарачэнне катэгорыі роду. Назоўнікі, прыметнікі, займеннікі і пэўныя лічэбнікі скланяліся па чатырох склонах: назоўным, родным, давальным і вінавальным.

Развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Класічная старажытнашведская[правіць | правіць зыходнік]

Старонка са збору Äldre Västgötalagen (вестгоцкага закона), грамадзянскага кодэкса, які выкарыстоўваецца ў Вестэргётландзе з 1280-х

Напісанне Вестгоцкага закона паклала пачатак класічнай старажытнашведскай (1225—1375 гг.). Гэта быў першы старажытнашведскі дакумент, напісаны лацінкай, яго найбольш старажытны фрагмент датуецца 1225 годам.

Старажытнашведская была адносна стабільнай на працягу гэтага перыяду. Фаналагічная і граматычная сістэмы, атрыманыя ў спадчыну ад старажытнаскандынаўскай мовы, былі даволі добра захаваны і не зведалі значных змен. Большасць тэкстаў гэтага перыяду напісана на латыні, таму што гэта была мова навукі і царквы. Аднак старажытнашведская мова таксама выкарыстоўваўся як кніжная, галоўным чынам на ёй пісалі законы; з 28 захаваных рукапісаў гэтага перыяду, 24 — тэксты законаў[3]. Большая частка звестак пра старажытнашведскую мову бярэцца з гэтых законаў[4]. У дадатак да законаў, на старажытнашведскай мове таксама было напісана некалькі рэлігійных і паэтычных тэкстаў.

Позняя старажытнашведская[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад стабільнага класічнага старажытнашведскага перыяду, позняя старажытнашведская (1375—1526 гг.) падвергся шматлікім зменам, уключаючы спрашчэнне граматычнай сістэмы і зрух галосных, так што ў XVI стагоддзі мова мала чым адрознівалася ад сучаснай. Надрукаваны ў 1526 годзе Новы Запавет паклаў пачатак сучаснай шведскай мове.

У гэты перыяд старажытнашведская мова засвойвае вялікую колькасць новай лексікі пераважна з латыні, ніжненямецкай і дацкай мовы. Пасля падпісання дагавора аб Кальмарскай уніі ў 1397 годзе, дацкія кніжнікі прынеслі даніцызмы ў пісьмовую мову.

Арфаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнашведскай выкарыстоўваліся літары, якіх няма ў сучаснай шведскай: æ і ø выкарыстоўваліся замест сучасных ä і ö адпаведна, а знак þ пазначаў /ð/ (напрыклад, riþa — «ехаць») і /θ/ (напрыклад, þing — «рэч»). Каля 1375 года ён быў заменены на th і dh. Спалучэнне gh пазначала фрыкатыўны гук (напрыклад, øgha — «вока»).

Графема i магла пазначаць фанемы /i/ і /j/ (напрыклад, siäl («душа») — själ у сучаснай шведскай мове). Даўгата перадавалася на пісьме, напрыклад fal — «падзенне» > falla — «падаць» (у сучаснай шведскай мове — fall) і naal — «іголка».

Камбінацыі літар aa і oe часта пісаліся так, што адна літара знаходзілася над іншай і была меншага памеру, што прывяло да развіцця сучасных літар å, ä і ö.

Фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнашведскай мове каранёвы склад мог быць кароткім (VC), доўгім (V:C, VC:) або звышдоўгім (V:C:). На працягу позняга старажытнашведскага перыяду кароткія каранёвыя склады (VC) былі падоўжаны, а звышдоўгія (V:C:) — скарочаны.

У ранняй старажытнашведскай было восем галосных:  /iː, yː, uː, oː, eː, aː, øː, ɛː/. Зрух галосных (шведск.: stora vokaldansen) адбыўся ў позні старажытнашведскі перыяд і меў наступныя наступствы:

  • [uː] перайшло ў [ʉː] (hūs [huːs] > hus [hʉːs], «дом»);
  • [oː] перайшло ў [uː] (bōk [boːk] > bok [buːk], «кніга»);
  • [aː] перайшло ў [oː] (blā [blaː] > blå [bloː], «блакітны»).

Кансанантызм быў практычна такім жа, як і ў сучаснай шведскай мове, аднак існавалі таксама зычныя /ð/ і /θ/, якія адсутнічаюць у сучаснай мове.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. О. К. Попов. Шведский язык. Краткая литературная энциклопедия. Праверана 2015-22-01.
  2. Fortescue, Michael D. Historical linguistics 2003: selected papers from the 16th International Conference on Historical Linguistics, Copenhagen, 11-15 August 2003. John Benjamins Publishing Company 2005. p. 258. Accessed through Google Books.
  3. Bandle, Oskar; Elmevik, Lennart; Widmark, Gun. The Nordic languages: An International Handbook of the History of the North Germanic Languages. Volume 1. Walter de Gruyter 2002. Accessed through Google Books.
  4. Klassisk- och yngre fornsvenska Архівавана 26 студзеня 2001.. Svenska språkhistoria. Retrieved 2015-22-01.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вессен Э. Скандинавские языки. 1949 год.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]