Старакаталіцызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
Christian cross.svg

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Бог Айцец
Ісус Хрыстос
Святы Дух
Тройца
Анёлы
Д'ябал

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Выкупленне
Выратаванне · Уваскрэсенне
Другое прышэсце · Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцтва · Праваслаўе
Пратэстанцызм
Антытрынітарыі


Старакаталіцызм, група нацыянальных цэркваў, якія ўзніклі ў 1870-я гады з прычыны непрымання часткай духавенства Рымска-каталіцкай царквы рашэнняў Першага Ватыканскага сабора: дагмату о бязгрэшнасці папы рымскага і дагмату о бязгрэшным зачацці Прасвятой Багародзіцы. Старакатолікі адпрэчваюць таксама філіокве — дагмат пра сыходжанне Святога Духу не толькі ад Бацькі, але і ад Сына. Да старакатолікаў адносят таксама Галандскую Янсенітскую Царкву, якая ўзыходзіць да 1704 года, калі галандскі каталіцкі архіепіскап Пётр Код быў зрынуты з кафедры за янсенізм, асуджаны раней як ерась.

Тэрмін быў упершыню скарыстаны ў 1853 годзе ў дачыненні да прыхільнікаў кафедры Утрэхтскага архіепіскапа, які абіраўся без санкцыі папскага пасаду з 1723 года. 24 верасня 1889 года была створана Утрэхцкая унія шляхам падпісання Утрэхтскай канвенцыі епіскапамі Галандыі, Швейцарыі і Германіі.

Старакаталіцызм не з'яўляецца адзінай дэнамінацыяй, а ўяўляе сабой шэраг Цэркваў, якія сваю эклезіяльнасць засноўваюць на прынцыпе апостальскага пераемства. Шэраг з іх аб'яднаны ва Утрэхтскую унію старакаталіцкіх Цэркваў. Старакатолікі Утрэхтскай уніі практыкуюць пасвячэнне жанчын у святы сан і блаславенне аднаполых шлюбаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Утрэхцкая Унія