Старая ратуша (Браціслава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старая ратуша, Браціслава)
Група турыстаў у Браціслаўскай ратушы

Старая ратуша ў Браціславе — адно з найстарэйшых збудаванняў горада і найстарэйшая ратуша Славакіі.

Браціслаўская ратуша збудавана ў гатычным стылі. Вежа датуецца XIII ст., а прыбудова ратушы была завершана да XV ст. Пасля землетрасення 1599 года ратуша была рэканструявана ў стылі рэнесанс, а пасля пажару ў XVIII ст. былі дададзеныя элементы барока. У 1912 годзе да вежы ратушы было прыбудавана крыло, якое спалучала стылі неаготыкі і неарэнесансу.

Ратуша выкарыстоўвалася як месца для гарадскога савета ў XVXIX стст. Таксама ў будынку ў розныя часы знаходзіліся архіў, мынца і турма. У 1809 годзе пры наступленні войска Напалеона ў ратушу трапіла пушачнае ядро, якое захоўваецца ў будынку дагэтуль.

У цяперашні час у Старой ратушы размешчаны музей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]