Старая ратуша, Мюнхен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Старая ратуша Мюнхена

Старая Ратуша (ням.: Altes Rathaus) — адна са славутасцяў Мюнхена, размешчаная на ўсходнім баку плошчы Марыенплац.

Першае згадванне аб Старой ратушы датуецца 1310 годам, вялікая зала будынка была пабудавана ў 13921394 гг. Вядома, што ў 1460 годзе комплекс пабіла маланка. У 14701480 гг пад кіраўніцтвам Ёрга фон Хальсбаха ратуша была рэканструявана ў стылі позняй готыкі. Пасля, ў эпоху Адраджэння, у фасад дадаваліся элементы ў стылі рэнесансу. Але ў 18611864 гг будынак быў рэканструяваны ў неагатычным стылі.

У 1874 годзе гарадскі савет пераехаў у будынак Новай ратушы, размешчаны на поўначным баку той жа плошчы Марыенплац.

Ратуша таксама вядомая прамовай Ёзэфа Гебельса 9 лістапада 1938 года напярэдадні серыі яўрэйскіх пагромаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай як «Хрустальная ноч».

Старая ратуша значна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны, новы шпіль быў усталяваны ў пачатку 1970-х. У цяперашні час значную частку будынка займае музей цацак.[1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі