Старка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Старка — традыцыйны старапольскі алкагольны напой. Гарэлка з чыстага жытнёвага спірту, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5—10 гадоў. Мае светлабронзавы колер, падобны да віскі.

Польскія Старкі («Starka 10 letnia», «Starka Piastowska», «Starka Banquet», «Starka 50 letnia») ад кампаніі Polmos Szczecin вырабляецца па старадаўняй тэхналогіі і атрымліваецца шляхам працяглай (ад 10 да 50 гадоў) вытрымкі нерэктыфікаваных жытніх спіртоў ў дубовых бочках з-пад партвейна з даданнем яблыневага і грушавага лісця. Таксама для вытрымкі важным з'яўляецца стабільна нізкая тэмпература (12 градусаў), для гэтага бочкі змяшчаюць у скляпы з адпаведны мікракліматам. Першая Старка гэтага завода была залітая ў 1947 годзе, у продаж паступіла ў 1955 годзе. З-за сусветнага фінансавага крызісу кампанія Polmos Szczecin апынулася на мяжы банкруцтва і цалкам магчыма, што вытворчасць традыцыйнай Старкі спыніцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Старка // Праект «Наша ежа»