Старшыня Савета Міністраў Італіі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Старшыня Савета Міністраў Італіі
італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri
Flag of prime minister of Italy.svg
Штандар Старшыні Савета Міністраў Італіі
Enrico Letta 2013.jpg
Пасаду займае
Энрыка Лета
з 24 красавіка 2013
Узначальвае

Савет Міністраў Італіі

Афіцыйная рэзідэнцыя

Палацца Кіджы ў Рыме

Прызначаецца

Прэзідэнтам Італіі

Палацца Кіджы ў Рыме — рэзідэнцыя Старшыні Савета Міністраў Італіі

Старшыня Савета Міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri) — глава ўрада Італьянскай Рэспублікі.

Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з'яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.

Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з'яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.

Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з'яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 19451953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 24 красавіка 2013 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Энрыка Лета.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]