Старшыня ўрада Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Старшыня ўрада Іспаніі
Presidente del Gobierno de España
Spanish Presidential Flag.svg
Mariano Rajoy en Bilbao2.png
Пасаду займае
Марыяна Рахой
з 21 снежня 2011
Афіцыйная рэзідэнцыя

Палац Манклоа

Прызначаецца

кароль Іспаніі

Пасада з'явілася

1820

Першы на пасадзе

Франсіска Марцінес дэ ла Роса

Сайт

lamoncloa.gob.es

Старшыня ўрада (ісп.: Presidente del Gobierno) — глава Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём.

У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 года з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе.

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Старшыні ўрада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі заканадаўчай улады. Адразу пасля выбараў у заканадаўчую ўладу, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца каралём на пост Старшыні ўрада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні ўрада прызначаецца каралём па прадстаўленні старшыні ўрада.

Уступленне на пасаду[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы старшыня ўрада прамаўляе клятву:

«Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros»

Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні ўрада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, фундаментальны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні савета міністраў»

Старшыні ўрада Іспаніі (з 1977 да нашых дзён)[правіць | правіць зыходнік]

Легіслатура Пачатковая дата Канчатковая дата Імя Партыя
Устаноўчая 15 чэрвеня 1977 1 сакавіка 1979 Адольфа Суарэс Гансалес UCD
I 1 сакавіка 1979 28 кастрычніка 1982 Адольфа Суарэс Гансалес
Леапольда Кальва-Сатэла і Бустэла
UCD
II 28 кастрычніка 1982 22 чэрвеня 1986 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
III 22 чэрвеня 1986 29 кастрычніка 1989 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
IV 29 кастрычніка 1989 6 чэрвеня 1993 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
V 6 чэрвеня 1993 3 сакавіка 1996 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
VI 3 сакавіка 1996 12 сакавіка 2000 Хасэ Марыя Аснар Лопес PP
VII 12 сакавіка 2000 14 сакавіка 2004 Хасэ Марыя Аснар Лопес PP
VIII 14 сакавіка 2004 21 снежня 2011 Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра PSOE
IX 21 снежня 2011 н.ч. Марыяна Рахой Галі PP

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]