Стары горад, Эдынбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стары горад у Эдынбургу*
Edinburgh Old Town**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Edinburgh Cockburn St dsc06789.jpg
Краіна Flag of Scotland.svg Шатландыя
Тып культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 728
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1995  (19 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
План цэнтра Эдынбурга, цёмна-карычневым колерам пазначаны Стары горад, светла-карычневым — Новы горад, аранжавым — Вест-Энд, тэрыторыя, уключаная ў спіс Сусветнай спадчыны, абведзена чырвонай лініяй

Стары горад у Эдынбургу (англ.: Old Town) — гістарычны цэнтр шатландскай сталіцы, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з Новым горадам у стылі класіцызм і часткай Вест-Энда з геаргіянскай забудовай. Стары горад захаваў мноства сярэднявечных будынкаў і пабудоў перыяду Рэфармацыі.

Стары горад размешчаны паміж Эдынбургскім замкам і былым Холірудскім абацтвам (цяпер на яго месцы стаіць Халірудскі палац). Галоўнай артэрыяй Старога горада з'яўляецца Каралеўская Міля, якая складаецца з чарады сярэднявечных вуліц. Да яе з абодвух бакоў сыходзяцца вулачкі і тупікі, так што Каралеўская Міля нагадвае па форме рыбін хрыбет. Каралеўская Міля з'яўляецца адной з самых галоўных славутасцяў Эдынбурга, тут размешчана вялікая колькасць невялікіх крамак, якія прадаюць традыцыйныя для Шатландыі віскі, кілты і іншыя сувеніры.

Да іншых славутасцей гістарычнага цэнтра можна аднесці Эдынбургскі ўніверсітэт, Каралеўскі музей Шатландыі, Шатландскі цэнтр спадчыны віскі, некалькі цэркваў і мноства гістарычных пабудоў. Таксама ў межах Старога горада знаходзіцца Грасмаркет, які славіцца шматлікімі пабамі.

Большасць будынкаў Старога горада захавалася з часоў пабудовы і з'яўляецца тыповым узорам сярэднявечнай архітэктуры. Будынкі выкананы з каменю, для іх тыповыя шматлікія высокія вокны. Многія будынкі пакрыты сажай, якая засталася с часоў Сярэднявечча, калі дамы абагравалі вугалем і дровамі, таму ў Старым горадзе пераважае шэры колер. Навейшыя пабудовы адрознівае паверхавасць — у познім Сярэднявеччы насельніцтва горада істотна вырасла, для размяшчэння гараджан будавалі больш высокія дамы. Напачатку XVIII стагоддзя ў Старым горадзе пражывала каля 80 000 чалавек, у нашы дні — каля 20 000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]