Статуя Атланта, Нью-Ёрк
| Помнік | |
|
Статуя Атланта
Atlas statue |
|
| Атлас | |
| Краіна | ЗША |
| Ракфелераўскі цэнтр | Нью-Ёрк |
| Архітэктурны стыль | арт-дэка |
|
|
|
| Статуя Атланта на |
|
Статуя Атланта — бронзавая статуя ў стылі арт-дэко перад Ракфелер-цэнтрам у цэнтры Манхэтэна, Нью-Ёрк, перад Пятай авеню, насупраць сабора Святога Патрыка. Скульптура адлюстроўвае старажытнагрэчаскага тытана Атласа, які падтрымлівае нябёсы. Яна была створана скульптарамі Лі Лоры (англ.: Lee Lawrie) і Рэнэ Поль Чэмбеланам (англ.: Rene Paul Chambellan), і яна была ўстаноўлена ў 1937 годзе.
Змест |
Архітэктурны стыль [правіць]
Скульптура ў стылі арт-дэко, як і ўвесь Ракфелер-цэнтр. Вышыня скульптуры 4,57 метраў, з пастаментам — 13,5 метраў, вышынёй з чатырохпавярховы будынак. Яна важыць сем тон, і з'яўляецца самай буйнай скульптурай у Ракфелер-цэнтры. Вось Поўнач-Поўдзень армілярнай сферы на плячах тытана, паказваюць на Палярную зорку, якую відаць з Нью-Ёрка.
Крытыка [правіць]
Калі Атлас быў адкрыты ў 1937 годзе, некаторыя людзі пратэставалі, сцвярджаючы, што яна была падобная на Мусаліні. Пазней мастак Джэймс Мантгомеры Флэг (англ.: James Montgomery Flagg) апісаў гэта так: «Статуя вельмі падобная на тое, як Мусаліні ўяўляе самога сябе».
Іншая інфармацыя [правіць]
Статую часта асацыююць з рухам аб'ектывістаў (у сувязі з яе падобнасцю на працу «Атлант расправіў плечы» Айна Рэнда), аднак яна з'явілася раней, чым узнік рух.
Спасылкі [правіць]
Галерэя [правіць]
-
Статуя ўначы, насупраць сабора Святога Патрыка