З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стафілакок (новалат. Staphylococcus) — род бактэрый сямейства Micrococcaceae.
Прадстаўнікі гэтага роду — нерухомыя грамстаноўчыя кокі, дыяметр клеткі якіх складае ад 0,6 да 1,2 мкм. Для прадстаўнікоў роду характэрна размяшчэнне мікробных клетак «вінаграднымі гронкамі» ў чыстай культуры. Стафілакокі — факультатыўныя анаэробы, пры гэтым яны не ўтвараюць спор або капсул. У склад гэтага роду ўваходзяць патагенныя і ўмоўна-патагенныя для чалавека віды, якія каланізуюць носаглытку, ротаглытку і скурныя пакровы.