Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
Заснаваны 1998
Месцазнаходжанне вул. Ніжне-Пакроўская, 33, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Адкрыты з 10.00 да 17.00, акрамя панядзелку

Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» размешчаны ў Полацку ў помніку архітэктуры канца XVII стагоддзя (так званы «дамок Пятра I»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей быў адкрыты ў маі 1998 года. Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Гэта першая ў Беларусі манаграфічная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адной вуліцы.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIIIXIX стст. перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр I.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 г. будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пасланы новая падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.

Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя створана на аснове «даведніка па горадзе Полацку», які быў выдадзены ў Полацку ў 1910 годзе ў сувязі з перанясеннем мошчаў святой Ефрасінні Полацкай з Кіева.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыйная плошча — 110 квадратных метраў. У экспазіцыі прадстаўлена 224 музейных прадмета. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы, распавядае пра людзей, якія жылі тут, пра пабудовы і ўстановы Ніжне-Пакроўскай.

У выставачнай зале працуе таксама выстава «Рака Заходняя Дзвіна і гандлёвыя сувязі Полацка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейныангл. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]