Стаянне на Угры, 1480

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Стаянне на Угры» (1480) — вайсковыя дзеянні між Вялікай Ардой і Вялікім княствам Маскоўскім, якія завершыліся ўзброеным процістаяннем войскаў дзвюх дзяржаў на процілеглых берагах р. Угры ў кастрычніку 1480. У сілу шэрагу прычын, вальнай бітвы не адбылося, а татарскае войска адступіла і вярнулася ў Арду. Падзеі паклалі фармальны канец залежнасці ВКМ ад татараў, у Расіі 1480 год лічыцца годам канца мангола-татарскага іга.