Стаўбцоўскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Мінская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Стоўбцы |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 80,75 %, руская 18,36 % Размаўляюць дома: беларуская 55,53 %, руская 42,59 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
42 007 чал.[1] (10-е месца) |
| Шчыльнасць | 22,32 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 75,1 %, палякі — 16,41 %, рускія — 5,84 %, украінцы — 1,15 %, іншыя — 1,5 %[1] |
| Плошча | 1 884,52[2] км² (12-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
340 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
Стаўбцоўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940. Пасля ліквідацыі Баранавіцкай вобласці ў студзені 1954 г. ўвайшоў у склад Мінскай вобласці. У сучасных граніцах існуе з 1965 г. Падзелены на 16 сельскіх саветаў.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Раён на захадзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Валожынскім, Дзяржынскім, Уздзенскім, Нясвіжскім і Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, з Карэліцкім, Навагрудскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці.
Прырода [правіць]
Значная частка раёна занятая Стаўбцоўскай раўнінай, якая на паўночным захадзе пераходзіць у Верхнянёманскую нізіну, на паўночным усходзе размешчаная частка Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максімальная 340 м (гара Дубовая каля вёскі Вірлавічы).
Галоўная рака — Нёман з прытокамі Сула, Уса і Альхоўка. Найвялікшае возера — Кромань.
Беларускімі геолагамі адкрыта Аколаўскае радовішча жалезных руд, таксама распрацоўваюцца радовішчы будаўнічага пяску і гліны.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,4 °С, ліпеня 17,7 °С. Сярэднягадавая колькасць ападкаў складае 635 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.
Лясы (44% тэрыторыі раёна) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя. На паўночным захадзе раёна частка Налібоцкай пушчы. Ландшафтны заказнік дзяржаўнага значэння Налібоцкі (частка).
Насельніцтва [правіць]
Стаўбцоўскі раён налічвае 201 населены пункт, у якіх пражывае 43,7 тыс. чал. (2008). Гарадское насельніцтва складае 35%, сельскае — 65%. Статыстыка мінулых гадоў:
- 2006 — 44,5 тыс. чал.
Гаспадарчая дзейнасць [правіць]
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні буракоў. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай прамысловасці.
Транспарт [правіць]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Брэст, аўтадарога Івянец — Стоўбцы - Нясвіж, газаправоды Таржок (Расія) — Мінск — Івацэвічы (з адгалінаваннямі на Стоўбцы, Новы і Стары Свержань), Ямал (Расія) — Заходняя Еўропа.
Сродкі масавай інфармацыі [правіць]
Мясцовая прэса прадстаўлена праз грамадска-палітычную і інфармацыйна-рэкламную газету "Прамень". Наклад - каля 6 тыс. асобнікаў, заснавальнік - Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт. Падпісны індэкс - 64334.
У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання "Радыё Стоўбцы".
Выдатныя мясціны [правіць]
На Стаўбцоўшчыне знаходзіцца 17 помнікаў архітэктуры, 70 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку Двор Свержань.
Археалагічныя помнікі [правіць]
| Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
|---|---|---|---|
| Стаянка перыяду неаліту | 3-е тысячагоддзе да н.э. | 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кругліца, на правым беразе р. Нёман, у лесе, урочышча Лысая Гара | 3 |
| Курганны могільнік | X–XIII стагоддзі | 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кругліца, у лесе, абапал дарогі ў в. Заямнае | 3 |
| Курганны могільнік | X–XIII стагоддзі | 0,4 км на паўночны захад ад вёскі Кругліца, у лесе, каля дарогі ў в. Жукаў Барок | 3 |
| Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў | 3–2-е тысячагоддзі да н.э. | 0,3–1,5 км на захад, на поўнач і на ўсход ад вёскі Русаковічы | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э. | 1 км на паўночны захад ад вёскі Сула, у лесе, на левым беразе р. Сула | 3 |
Вядомыя асобы [правіць]
- Фабіян Акінчыц — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар (нарадзіўся ў засценку Акінчыцы)
- Лявон Белы — беларускі публіцыст
- Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі — беларускі палітык
- Павел Пятровіч Дземідовіч — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.
- Фелікс Дзяржынскі — рэвалюцыянер
- Вольга Зінкевіч — чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў
- Якуб Колас — народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў засценку Акінчыцы)
- Аляксандр Міхайлавіч Леонік — адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Паўднёвай Амерыцы.
- Язэп Лёсік — акадэмік АН Беларусі, мовазнаўца і пісьменнік (нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына)
- Аляксандр Сянкевіч — дзяржаўны дзеяч (нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына)
- Віктар Чабатарэвіч — дзеяч беларускай эміграцыі
У сяр. XIX ст. ў вёсцы Залучча жыў польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля. Са Стаўбцоўшчынай цесна звязана дзейнасць паэта і драматурга, вучонага-моваведа Каруся Каганца.
На тэрыторыі раёна нарадзіліся:
- маці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч
- бацькі чырвонага камдыва часоў грамадзянскай вайны Мікалая Шчорса.
Тут пачыналі свой творчы шлях такія вядомыя паэты, пісьменнікі і літаратуразнаўцы як Генрых Далідовіч і Казімір Камейша, Алесь Рыбак і Мікола Маляўка, Алесь Камароўскі і Яўген Хвалей, Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Мархель і інш.
Стаўбцоўшчына мае 40 заслужаных работнікаў розных галін. Дала 18 дактароў навук і прафесараў, 45 кандыдатаў навук, 4 Герояў Сацыялістычнай Працы, 36 пісьменнікаў і паэтаў, з іх 28 — ураджэнцы раёна.
Гл. таксама [правіць]
- Рака Залужанка
- Вёска Літва
- Рака Казялец
- Кульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка
- Налібоцкі металургічны камбінат
Літаратура [правіць]
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стаўбцоўскі раён- Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Стаўбцоўскі раён на сайце Мінскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Стаўбцоўскага раёна на сайце "Дорогами Беларуси"
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Гарады Беларусі
- Прыватны сайт vaselys
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Стаўбцоўскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Стоўбцы | |
| Сельсаветы | Аталезскі с/с • Вішнявецкі с/с • Залужскі с/с • Засульскі с/с • Заямнаўскі с/с • Літвенскі с/с • Мікалаеўшчынскі с/с • Налібоцкі с/с •Наваколасаўскі с/с • Новасвержанскі с/с • Рубяжэвіцкі с/с • Слабадскі с/с • Хатаўскі с/с • Цясноўскі с/с • Шашкоўскі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Мінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вілейскі • Дзяржынскі • Капыльскі • Клецкі • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладзечанскі • Мінскі • Мядзельскі • Нясвіжскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Старадарожскі • Стаўбцоўскі • Уздзенскі • Чэрвеньскі | |
| Іншае | Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання) • Мінск (асобная адзінка) | |