ФК Сток Сіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сток Сіці)
Сток Сіці
Поўная назва Stoke City Football Club
Мянушкі The Potters (Ганчары)
Заснаваны 1863
Горад Сток-он-Трэнт, Англія
Стадыён Бет365
Умяшчальнасць: 27 902
Уладальнік Bet365
Прэзідэнт Пітэр Коатс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2022/23 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Сток Сіці» (англ.: Stoke City Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, графства Стафардшыр. Выступае ў Чэмпіёншыпе. З’яўляецца другім найстарэйшым прафесійным клубам Англіі пасля «Нотс Каўнці». Клубная мянушка «Ганчары» з’явілася з-за развіцця керамічнай прамысловасці ў Сток-он-Трэнце. Хатнюю форму складаюць белая футболка з чырвонымі вертыкальнымі палосамі і белыя шорты. Першым і галоўным трафеем клубу стаў выйграны ў 1972 годзе Кубак Футбольнай лігі, калі «Сток Сіці» быў мацнейшы за «Чэлсі» з лікам 2:1. Клуб выйграваў трафей Футбольнай лігі двойчы, у 1992 і 2000 гадах. Вышэйшай пазіцыяй у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца 4 месца, якое клуб двойчы займаў, спачатку ў сезоне 1935/36, а потым у сезоне 1946/47. «Сток Сіці» не аднойчы рэпрэзентаваў англійскі футбол у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, а ў 2011 годзе дайшоў да фіналу Кубка Англіі, дзе быў пераможаны клубам «Манчэстэр Сіці».

Хатні стадыён «Бет365» месціць 27 902 гледачы, ён быў адчынены ў 1997 годзе, а з 1878 года клуб гуляў на стадыёне «Вікторыя Граўнд». Дзейны прэзідэнт Пітэр Коатс кіруе клубам з 22 мая 2006 года. Традыцыйнымі для клуба з’яўляюцца кашулі з чырвонымі і белымі вертыкальнымі палосамі, белыя шорты і панчохі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

«Сток Сіці» быў утвораны ў 1863 годзе пад назвай «Валацугі са Стока» (англ.: Stoke Ramblers), калі вучні школы Charterhouse сфарміравалі футбольны клуб[1]. Першы задакументаваны матч клуба адбыўся ў кастрычніку 1868 года, калі каманды правяла гульню супраць клуба «EW May XV» на пляцоўцы Крыкетнага клуба імя Вікторыі. Генры Альманд, заснавальнік клуба, які таксама быў яго капітанам, забіў першы гол клуба. У гэты перыяд каманда праводзіла свае матчы на пляцоўцы Крыкетнага клуба, аднак з цягам часу «Сток» перайшоў на суседняе поле «Суітынгз Філд» у 1875 годзе, каб справіцца з ростам наведвальнасці матчаў.

У 1878 годзе клуб быў аб’яднаны з Крыкетным клубам імя Вікторыі. Клуба зноў пераехаў на сваю былую гульнявую пляцоўку, які неўзабаве стаў вядомы як «Вікторыя Граўнд»[2]. Прыкладна ў гэты ж час клуб прыняў сваю традыцыйную чырвона-белую перапялясую форму. У жніўні 1885 года клуб атрымаў статус прафесійнай каманды.

«Сток» быў адным з дванаццаці членаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі, калі яна паўстала ў 1888 годзе[3]. Клуб змагаўся ў першых двух сезонах, сканчаючы абодва разы чэмпіянат на апошнім радку выніковай табліцы[4]. У 1890 годзе «Сток» не здолеў пераабрацца ў Лігу і ўступіў у саюз футбола, які яны адразу ж перамаглі, і такім чынам былі пераабраны ў Футбольнай лігу. «Сток» правёў наступныя 15 сезонаў у першым дывізіёне, дасягнуўшы ў 1899 годзе паўфіналу Кубку Англіі, пакуль не вылецеў з Лігі ў 1907 годзе. «Сток» збанкрутаваўся і на пачатку Першай сусветнай вайны не ўдзульнічаў у розыгрышу Футбольнай лігі. Падчас ваеннага перыяду, «Сток» увайшоў у Лігу Ланкашыра[5]. Калі футбольныя турніры ў Англіі былі адноўлены ў жніўні 1919 года, «Сток» паўторна далучыўся да Лігі.

Уздым[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе клуб стаў уладальнікам «Вікторыі Граўнд». За гэтым рушыла ўслед будаўніцтва новай трыбуны, якая павялічыла агульную ёмістасць стадыёну да 50 тысяч чалавек[6]. У 1925 годзе Сток-он-Трэнт атрымаў статусу горада, што дало магчымасць пераназваць клуб у «Сток Сіці» ў 1928 годзе[7].

У 1930-я гады дэбютаваў за клуб самы знакаміты з яго ігракоў, Стэнлі Мэцьюз. Стэнлі, які вырас у Хенлі і быў вучнем клуба, у першы раз выйшаў на пляцоўку ў футболцы клуба ў сакавіку 1932 года ў матчы супраць клуба «Бэры» ва ўзросце 17 гадоў[8]. Да канца дзесяцігоддзя, Мэцьюз зарэкамендаваў сябе як у зборнай Англіі, гэтак як адзін з лепшых футбалістаў свайго пакалення. «Сток Сіці» дасягнуў прасоўвання ў Футбольную лігу ў 1933 годзе, аднак Мэцьюз згуляў толькі 15 гульняў у тым сезоне. Ён тым не менш забіць свой ​​першы гол за клуб у матчы супраць аднаго з прынцыповых супернікаў клуба «Порт Вейл» у пераможным матчы 3:1[9].

Да 1934 года сярэдняя наведвальнасць клуба ўзрасла да больш чым 23 тысяч чалавек, што, у сваю чаргу, дало магчымасць клубу павялічыць колькасць сродкаў, якія выдзяляюцца на трэнферную дзейнасць. Клуб стаў адным з лідараў англійскага футболу, і менавіта ў гэты перыяд клуб аформіў сваю рэкордную перамогу ў лізе, перайграўшы з лікам 10:3 «Вест Бромвіч Альбіён» у лютым 1937 года. У красавіку таго ж года клуб дасягнуў і рэкорду наведвальнасці, калі на гульні супраць «Арсенала» былі зафіксаваны на трыбунах 51 373 чалавекі. Фрэдзі Стыл забіў 33 галы ў сезоне 1936/37, што застаецца рэкордам клуба.

Далейшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе клуб пакінуў Першы Дывізіён Футбольнай лігі, вышэйшую на той момант футбольную лігу Англіі. У 1960 годзе клубам стаў кіраваць Тоні Уодынгтан, а праз 2 гады ён вывеў каманду ў вышэйшы дывізіён. У 1972 годзе клуб заваяваў Кубак Футбольнай лігі, першы сур’ёзны трафей у сваёй гісторыі. 4 мая 2008 года клуб упершыню з 1985 года выйшаў у Прэм’ер-лігу, дзе выступаў да 2018 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Айчынныя[правіць | правіць зыходнік]

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Наведвальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выніковасць[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Данія Бр Даніэль Іверсен 1997
2 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Ліндэн Гуч 1995
3 Ірландыя Аб Энда Стывенс 1990
4 Англія ПА Бен Пірсан 1995
5 Шатландыя Аб Майкл Роўз 1995
6 Нідэрланды ПА Вутэр Бюргер 2001
7 Партугалія ПА Андрэ Відыгал 1998
8 Англія ПА Льюіс Бейкер 1995
10 Англія Нап Тайрэс Кэмпбел 1999
12 Ямайка ПА Дэніел Джонсан 1992
13 Ірландыя Бр Джэк Бонем 1993
14 Англія Нап Наял Эніс 1999
15 Паўночная Ірландыя ПА Джордан Томпсан 1997
16 Англія Аб Бен Уілмат 1999
17 Нідэрланды Аб Кі-Яна Хувер 2002
18 Бразілія Нап Уэслі 1996
19 Марока Нап Раян Маэ 1997
Паз. Імя Нар.
20 Чарнагорыя Нап Сеад Хакшабанавіч 1999
21 Сербія ПА Нікола Ёіч 2003
22 Паўднёвая Карэя ПА Бэ Чжун Хо 2003
23 Ірландыя Аб Люк Мак-Налі 1999
24 Камерун ПА Джуніяр Чамаду 2003
25 Англія ПА Люк Кандл 2002
26 Ірландыя Аб Кіран Кларк 1989
27 Алжыр ПА Мехдзі Лерыс 1998
28 Англія ПА Джош Ларан (капітан) 1995
30 Англія ПА Сол Сідзібэ 2007
34 Англія Бр Фрэнк Філдынг 1988
35 Англія Нап Натан Лаў 2005
38 Шатландыя ПА Ліям Мак-Каран 2001
39 Уэльс Аб Том Спараў 2003
40 Камерун Бр Блонды На Нукеу 2001
42 Нідэрланды Нап Мільён Манхуф 2002

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. «1863–1888 In The Beginning». Stoke City Official Website
  2. «Stoke City Football Club» Архівавана 16 верасня 2008.. albionroad.com.
  3. «Blackburn Rovers FC». BBC.
  4. «1888–1900 Election Fever». Stoke City Official Website.
  5. «1910–1920 Rebirth» Архівавана 19 кастрычніка 2008.. Stoke City Official Website.
  6. «1920–1930 The Fall And Rise». Stoke City Official Website.
  7. The Oatcake. «SCFC History». oatcake.co.uk.
  8. «The first gentleman of soccer». BBC News
  9. «1930–1940 Stan’s The Man» Архівавана 27 верасня 2008.. Stoke City Official Website.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]