Стольнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Стольнік — на Русі — прыдворны, які прыслужваў князю за сталом падчас урачыстых трапез, а таксама суправаджаў князя ў паездках.

Вялікае княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Урад у ВКЛ — упамінаецца з сяр. XV ст. Стольнік вялікакняскага двара загадваў сервіроўкай стала і парадкам падачы страў пры урачыстых трапезах і афіцыйных прыёмах. Улічваючы вялікую колькасць гасцей на падобных мерапрыемствах, у распараджэнні стольніка былі памочнікі, званыя падстоліямі. З 1590 г., паводле рашэння каранацыйнага сойму, Жыгімонт Ваза пачаў уводзіць урад стольніка ў паветах і ваяводствах ВКЛ, ствараючы адзіную сістэму ўрадаў ва ўсё дзяржаве. З гэтага часу ўрад страціў свае функцыі і ператварыўся ў тытул, які даваўся пажыццёва. Наданне тытула стольніка выкарыстоўвалася для адзнакі асабліва вартых прадстаўнікоў павятовай і ваяводскай эліты, а таксама для папаўнення дзяржаўнага скарбу. Члены сям'і стольніка мелі права ўжываць тытул у побыце і афіцыйных дакументах, так жонка стольніка, пажыццёва або да атрымання мужам больш высокага ўрада (пасады, тытула), звалася стольнікавай. Сын стольніка тытулаваўся стольнікавічам, а дачка — стольнікаўнай. У канцылярыях судоў ВКЛ урады рэдка запісваліся поўнасцю, звычайна даваліся ў скароце стольн., што часта прычыняецца да блытаніны ў даследчыкаў. Права ўжываць тутул мела і жонка сына стольніка, яна звалася стольнікавічавай.[1]

Маскоўская дзяржава[правіць | правіць зыходнік]

Палацавы, затым прыдворны чын да XVII ст., а таксама асоба, якая мела гэты чын. Даволі рана страцілі свае колішнія ўтылітарныя функцыі, прызначаліся на прыказныя, ваяводскія, пасольскія і інш. пасады. Паводле роспісу чыноў XVII ст. стольнікі займалі пятае месца пасля баяраў, акольнічых, думных дваран і думных дзякаў.

Зноскі

  1. Ураднікі Менскага ваяводства… С. 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ураднікі Менскага ваяводства (Біяграфічны даведнік) / Ф. Чарняўскі. — Мн.: Олдеран, 2006. — 124 с.