Стортынг
Стортынг[1] (нарв. Stortinget, літар. «Вялікі сход») — парламент Нарвегіі.
Агульныя звесткі [правіць]
Месцазнаходжаннем Стортынга з'яўляецца сталіца Нарвегіі — Осла. Колькасць дэпутатаў, якія выбіраюцца ў нарвежскі парламент, складае 169 чалавек, 150 з якіх абіраюцца па партыйных спісах ад правінцый (фюльке), а пакінутыя 19 атрымліваюць так званыя «ўраўняльныя» мандаты.
Фармальна Стортынг складаецца з 2 палат — Одэльстынг і Лагтынг. Аднак у 2007 годзе было прынята рашэнне, што пасля наступных выбараў, у 2009 годзе, Стортынг будзе аднапалатным. Узначальвае Стортынг Прэзідэнт Стортынга. У цяперашні час гэта Торб'ёрн Ягланд. Акрамя яго, у прэзідыум парламента ўваходзяць Віцэ-прэзідэнт Стортынга, Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Одэльстынга, і Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Лагтынга. Месцы ў прэзідыуме размяркоўваюцца прапарцыйна, згодна з прадстаўленым у Стортынгу партыям. Засядаюць дэпутаты ў пленарным зале не фракцыйна, а групамі ад правінцый.
Асноўнымі задачамі Стортынга з'яўляюцца:
- выданне законаў
- прыняцце бюджэту
- кантроль над працай урада
Зноскі
- ↑ Напісанне Стортынг у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.415
| Краіны Еўропы: Парламенты | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |