Стоўнхендж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стоўнхендж

Стоўнхендж (анг. Stonehenge, літар. «Каменны хендж») — занесены ў спіс Сусветнай спадчыны каменнае мегалітычнае збудаванне (кромлех) на Солсберыйскай раўніне ў графстве Уілтшыр (Англія). Знаходзіцца прыкладна ў 130 км на паўднёвы захад ад Лондана.

Датыроўка Стоўнхенджа[правіць | правіць зыходнік]

Першыя даследчыкі звязвалі пабудову Стоўнхенджа з друідамі, раскопкі, аднак, адсунулі час стварэння Стоўнхенджа да новакаменнага і бронзавага стагоддзяў. Сучасная датыроўка элементаў Стоўнхенджа заснаваная на радыёвуглеродным метадзе. У цяперашні час вылучаюць наступныя фазы:

  • Фаза 1 - будаўніцтва галоўнага рова і валоў (культура Віндміл-Хіл). У рове была знойдзена значная колькасць аленевых рагоў са слядамі «зносу». Паколькі ніжэй глею гэтых рагоў знойдзена не было, было выказана меркаванне, што роў быў выкапаны неўзабаве пасля забойства аленяў. Апошняя падзея была датавана радыёвуглеродным метадам 3020-2910 да н. э. Пры гэтым маюцца адхіленыя ўзоры.
  • Фаза 2 - другаснае запаўненне рова, драўляныя будынкі і лункі Обры.
  • Фаза 3 - пахавальная ўрэзка ў вяршыню другаснага запаўнення рова, пабудова каменных кольцаў з пясчаніку і блакітных камянёў, авеню і лункі Y і Z (Уэсекская культура). Матэрыял для датыроўкі валуноў САРС, існуючы ў вельмі абмежаванай колькасці, паказвае на 2440-2100 да н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА