Сто дзён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вяртанне Напалеона Банапарта з Эльбы.


Рэвалюцыйныя і Напалеонаўскія войны
Napoleon Bonaparte logo.png 

Шаблон:Бітвы Ста дзён

Сто дзён — час другога кіравання імператара Напалеона I у Францыі (20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815 года) пасля яго ўцёкаў з вострава Эльба.

26 лютага 1815 года Напалеон з тысячай салдатаў эльбскага гарнізона бег з в. Эльба. Высадзіўшыся на поўдні Францыі, Напалеон хуткім маршам рушыў на Парыж, пакуль тым часам саюзнікі дзялілі Еўропу на Венскім кангрэсе. Людовік XVIII паслаў супраць Напалеона армію Нея, які, як толькі Напалеон прайграў і адрокся ад прастола, устаў на бок новага караля. Аднак Ней хутка далучыўся да Напалеона разам са шматлікай арміяй. Неўзабаве імператар увайшоў у Парыж, аднавіўшы сваю ўладу. Народ Францыі вітаў імператара, выкрыкваючы воклічы «Смерць Бурбонам». Саюзнікі былі агаломшаны. Тут жа была створана новая, Сёмая антынапалеонаўская кааліцыя. Напалеон увайшоў у Бельгію. Пачалася Бельгійская кампанія, якая і атрымала назву «Сто дзён». Пасля шэрагу бітваў гэтай кампаніі, якія прайшлі з пераменным поспехам (Катр-Бра, Ліньі, Ваўр), армія Напалеона была канчаткова разгромлена ў бітве пры Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года.

22 чэрвеня 1815 года Напалеон другі раз адрокся ад прастола ў Парыжы. Усе верныя Банапарту людзі пакінулі горад да 24 чэрвеня фактычна спыніўшы існаванне Першай імперыі. Сам Напалеон зразумеў безвыходнасць сітуацыі і праз некалькі тыдняў тулянняў здаўся ў палон англічанам. У палоне Напалеон цешыў сябе марамі пра тое, што яму ўдасца дамовіцца з англічанамі і ён дажыве жыццё ў невялікай сядзібе ў наваколлях Лондана, або пра тое, што яму ўдасца з'ехаць у ЗША. Аднак саюзнікі аднагалосным рашэннем адправілі Напалеона ў новую спасылку на востраў Святой Алены, дзе той і памёр у сваёй пасцелі ў 17:49 5 мая 1821 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Напалеон I

Шаблон:Падзеі напалеонаўскай эпохі