Страбон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Страбон на гравюры XVI стагоддзя

Страбон (грэч.: Στράβων; каля 64/63 да н.э. - каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.

Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.

Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.

У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геафафіі, этнаграфіі антычнага свету.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зельскі А. Страбон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]