Страсенне галаўнога мозга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Страсенне мозга | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | S06.0 | |
| МКХ-9 | 850 | |
| MedlinePlus | 000799 | |
| eMedicine | aaem/123 sports/27 | |
| MeSH | D001924 | |
Страсенне галаўнога мозга — імгненны зрыў функцый галаўнога мозга, найбольш лёгкая форма чэрапна-мазгавой траўмы з кароткачасовай стратай свядомасці. Патамарфалагічныя змены могуць быць знойдзены толькі на клеткавым і субклеткавым узроўнях.
Клінічная карціна [правіць]
Пасля вяртання свядомасці хворыя скардзяцца на галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, часта - ірвоту, шум у вушах, патлівасць, парушэнне сну. Жыццёва важныя функцыі без значных адхіленняў. У неўралагічным статусе можна адзначыць мікрасімптомы. Агульны стан звычайна паляпшаецца на працягу першых, радзей - другіх сутак пасля траўмы.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Гэта пачатак артыкула па медыцыне. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |