Стратыграфія
Стратыгра́фія (лац.: stratum «слой» + грэч. graphō «пішу») — раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалагічны ўзрост.
Стратыграфія цесна звязаная з палеанталогіяй і геахраналогіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных даследаванняў уваходзіць стратыграфічнае расчляненне геалагічных разрэзаў і вылучэнне стратыграфічных падраздзяленняў (гл.далей: стратыграфічная шкала) для асобных участкаў зямной кары (стварэнне лакальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схем), правядзенне іх міжрэгіянальных карэляцый.
Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы платформавага чахла і крышталічнага фундамента.
Літаратура [правіць]
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X С.292,293.
- Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8. С.281,282.
| Раздзелы геалогіі | |
|---|---|
| Састаў і будова | |
| Гістарычная геалогія |
Геахраналогія • Стратыграфія • Палеанталогія • Палеагеаграфія • Палеакліматалогія • Чацвярцічная геалогія |
| Рух | |
| Гідрагеалогія | |
| Геафізіка | |
| Карысныя выкапні | |