Страфоіда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Страфоіда (ад грэч. στροφή — паварот) — алгебраічная крывая 3-га парадку. Будуецца наступным чынам (гл. Мал. 1):
Файл:Strophoid oblique.png
Мал. 2
У дэкартавай сістэме каардынат, дзе вось абсцыс накіравана па OX, а вось ардынат па OD, зададзена фіксаваная кропка A на восі OX. Праз кропку А праводзіцца адвольная прамая AL, якая перасякае вось ардынат у кропцы P. Ад кропкі P, на адлегласці роўнай OP, у абодва бакі ўздоўж прамой AL знаходзяцца кропкі M1 і M2. Геаметрычнае месца кропак M1 і M2 утвараюць страфоіду.
У прамавугольнай сістэме каардынат будуецца прамая страфоіда альбо проста страфоіда, якая прадстаўлена на Мал.1. У касавугольнай сістэме каардынат будуецца касая страфоіда — Мал.2.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |