Страчанае пакаленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Страчанае пакаленне» — вызначэнне групы замежных пісьменнікаў, што ў 1920-я г. выступілі з творамі, у якіх адлюстраваліся расчараванне ў сучаснай цывілізацыі і страта асветніцкіх ідэалаў (веры ў станоўчую сілу навуковага прагрэсу, сацыяльную справядлівасць, моц «разумных» норм гуманнасці і маралі). Гэтыя эмоцыі і пачуцці абвастрыліся, паглыбіліся пад уплывам трагічнага вопыту Першай сусветнай вайны. Тэрмін прыпісваецца амерыканскай пісьменніцы Г.Стайн. Сярод яркіх прадстаўнікоў «Страчанага пакалення» - Э.Хемінгуэй, Р.Олдынгтан, Э.М.Рэмарк і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Укладальнік: Эдуард Дубянецкі