Страшны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Страшны двор
Straszny dwór
Афіша/постар
Прадстаўленне ў Вялікім тэатры Варшавы 22 верасня 1966 года
Жанр

опера

Аўтар

Станіслаў Манюшка

Краіна

Расійская імперыя

Мова

польская

Год

1861–1864

Пастаноўкі

28 верасня 1865 года

Страшны двор — опера ў чатырох актах, напісана кампазітарам Станіславам Манюшкам ў 18611864 гг.

Гісторыя напісання[правіць | правіць зыходнік]

Смілавіцкі маёнтак Манюшак быў прататыпам двара Мечніка

Лібрэта да оперы напісаў Ян Хянцінскі(укр.) бел. паводле зборніка К. Вайціцкага «Даўнія аповеды і малюнкі». У 1865 г. Твору ўласцівы адначасова рамантычныя і камедыйныя рысы, характэрнае патрыятычнае адценне. Па гэтай прычыне ён быў вельмі папулярны ў польскім грамадстве і забаронены царскімі ўладамі. Опера была напісана пасля здушэння Студзеньскага паўстання, таму яе польская прэм'ера фактычна ператварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. Сусветная прэм'ера адбылася ў Варшаве 28 верасня 1865 года. Страшны двор лічыцца лепшай операй Манюшкі і лепшым польскім творам XIX стагоддзя[1].

Прататыпам «Страшнага двара» паслужыў Смілавіцкі маёнтак. У дзяцінстве, наведваючы родных у Смілавічах, Манюшка пачуў паданне пра старадаўнія куранты гэтага замка: стагоддзі ніхто не заводзіў той гадзіннік, але раз-пораз ён пачынаў граць. Увасабленнем гэтага падання сталі ў оперы арыі Скалубы і Стэфана (з курантамі)[2].

У оперы выкарыстаныя многія беларускія народныя матывы[2]. Польская музычная крытыка падкрэслівала гэтую сувязь творчасці Манюшкі з беларускімі песнямі[2][3].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне адбываецца ў першай палове XVIII стагоддзя. Браты Збігнеў і Стэфан вяртаюцца дадому пасля вайсковай службы. Падчас развітальнай папойкі з сябрамі яны даюць прысягу не жаніцца, каб быць гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыццё за радзіму. Аднак іхняя цётка Чэснікава абвяшчае пра свой намер ажаніць братоў.

Аднак Збігнеў і Стэфан распавядаюць пра свой зарок, а таксама пра тое, што збіраюцца наведаць старога прыяцеля свайго бацькі — мечніка з Калінова. Цётка Чэснікава ведае, што мечнік мае двух прыгожых дачок, якія браты абавязкова ўпадабаюць. Аднак яна мае намер ажаніць пляменнікаў зусім з іншымі паненкамі. Чэснікава падманвае братоў, кажучы, што Калінова нібыта заклятае, а сама хутчэй выпраўляецца туды, каб прадставіць Стэфана і Збігнева баязліўцамі.

Калі Стэфан і Збігнеў са сваім служкам Мацеем прыяжджаюць у Калінова, мечнікавы дочкі вырашаюць праверыць, ці праўда тое, што сказала Чэснікава, злякаўшы братоў. Такія самыя намеры маюць малады барыстэр Дамазы, які лічыць братоў сваім супернікам. Дзеля здзяйснення плану ён падключае галоўнага мечнікавага служку Скалубу.

Пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

Твор Манюшкі быў упершыню пастаўлены ў Варшаўскім Вялікім тэатры 28 верасня 1865. Пасля трэцяга паказу быў зняты з афіш царскай цэнзурай. Улады забаранілі оперу, палічыўшы яе занадта небяспечнай — прайшло ўсяго два з паловай гады з часу здушэння Студзеньскага паўстання.

Опера ставілася і ў іншых гарадах: Львоў (1877), Прага (1891), Вена (1892), Базель (1939). У Расійскай імперыі ўпершыню пастаўлена ў 1873 годзе ў Кіеве. У Савецкім Саюзе ставілася ў Маскве (1946), Мінску (1952), Ленінградзе (1953), Львове (1974) і інш.

Беларуская пастаноўка[правіць | правіць зыходнік]

Спектакль Беларускага тэатра оперы і балета быў пастаўлены ў 1952 годзе рэжысёрам Ларысай Александроўскай, дырыжор-пастаноўшчык Леў Любімаў. Лібрэта на беларускую мову пераклаў Максім Танк[4]. Мастак-пастаноўшчык — Павел Масленікаў. Хормайстар — Мікалай Прысёлкаў, балетмайстар — Канстанцін Мулер[5].

Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Персанаж Тэсітура(руск.) бел. Першы выканаўца,[6]
28 верасня 1865
(Дырыжор: Станіслаў Манюшка)
Выканаўца ў беларускай пастаноўцы
Мечнік барытон Адольф Казярадскі(польск.) бел. Міхаіл Дзянісаў, Уладзімір Глазаў
Ганна, дачка мечніка і сястра Ядвігі сапрана Браніслава Давядоўска-Клімавічова
(польск.: Bronislawa Dowiadowska-Klimowiczowa)
Тамара Ніжнікава[7], Тамара Пастуніна
Ядвіга, дачка Мечніка і сястра Ганны мецца-сапрана Язэфа Хадавецка-Хесаўна
(польск.: Józefa Chodowiecka-Hessowna)
Лідзія Галушкіна, Раіса Асіпенка
Стэфан, гусар і брат Збігнева тэнар Юліян Добрскі
(польск.: Julian Dobrski)
Мікалай Лазараў, Іван Сайкоў
Збігнеў, гусар і брат Стэфана бас Вільгельм Трошэль(польск.) бел. Мікалай Ворвулеў, Леанід Бражнік
Часнікова, цётка Стэфана і Збігнева кантральта Ганарата Маераноўская
(польск.: Honorata Majeranowska)
Соф'я Друкер, Галіна Цэпава
Мацей, слуга Чэшнікавай і яе сям'і барытон Ян Кёхлер(польск.) бел. Мікалай Сярдобаў
Скалуба, галоўны слуга Мечніка бас Ёзеф Прахаска
(польск.: Józef Prohaska)
Міхаіл Зюванаў
Пан Дамазы, барыстар тэнар Ёзеф Шчапкоўскі
(польск.: Józef Szczepkowski)
Ісідар Балоцін[8][9]
Марта, эканомка мецца-сапрана
Гжэсь барытон
Старуха мецца-сапрана
Хлопец толькі гаворыць

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову лібрэта перакладалі Максім Танк і Васіль Сёмуха.

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе рэжысёр Леанард Бучкоўскі(польск.) бел. зняў аднайменны фільм(польск.) бел.[10].

Зноскі

  1. Bernard Holland. Opera: Moniuszko's 'Haunted castle'.
  2. 2,0 2,1 2,2 Зміцер Сасноўскі. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ МУЗЫЧНЫХ УПЛЫВАЎ
  3. Зямкевіч Р. Станіслаў Манюшка і беларусы // Беларускае жыццё. 1920. 19 студз.
  4. Станіслаў Манюшка
  5. Масленников Павел Васильевич // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 410. — 737 с.
  6. www.amadeusonline.net
  7. «Першыя „Дарогі…“ — у Беларусі»
  8. У гэтай партыі І. Балоцін выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955
  9. Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  10. Straszny dwór.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Viking Opera Guide: bearb. von Amanda Holden, Nicholas Kenyon und Stephen Walsh, Viking Press (1993) ISBN 0-670-81292-7
  • The libretto/score of the English version by Dr. George Conrad

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons