Стрэжаўскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стрэжаўскае княства — удзельнае княства з цэнтрам у горадзе Стрэжаў, дакладнае месцазнаходжанне якога не высветлена[1], якое існавала ў 2-й палове XII ст.

Княства, мусіць, створана ў 1159 годзе калі Усевалад Глебавіч перадаў Ізяслаўль полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу, а на замен атрымаў Стрэжаў, дзе, напэўна, княжыў да сваёй смерці. Пазней пра княства нічога не паведамляецца.

Князі стрэжаўскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле адной з гіпотэз, размяшчаўся каля ўпадзення ракі Свячанка ў возера Стрэжаў (Стрыжаў), дзе цяпер размяшчаецца сяло Стрыжава ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, паводле іншай — на месцы сучаснага Стрэшына ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 2. — 816 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5