Стужачнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стужачнік малы

Стужачнікі[1] (Limenitis) — род дзённых матылёў з сямейства німфаліды. Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўночнага паўшар'я. Ва Усходняй Еўропе і Азіі 9 відаў. На Беларусі 2 віды: стужачнік таполевы і стужачнік Каміла або малы.

Характарыстыка роду [правіць]

Матылькі сярэдніх і буйных памераў, як правіла з яркай афарбоўкай крылаў. Размах крылаў да 80 см. Галава з голымі вачамі (без валасінак), губныя мацавінкі пакрытыя валасінкамі. Цэнтральнае вочка на верхніх крылах можа быць як замкнёным, так і не замкнёным. Цэнтральнае вочка на задніх крылах заўсёды не замкнёнае.

Зноскі

  1. Стужачнікі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.221

Спасылкі [правіць]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.