Ступа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ступа (ад санскрыт स्तूप узвышша) або дагоба (санскрыт दातु-गर्भ месца рэліквій) — будысцкае культавае збудаванне ў выглядзе купалу для захавання рэліквій.
Згодна рэлігійнай традыцыі, першыя ступы былі ўзведзены над прахам, пахавальнай урнай і вуглямі з пахавальнага вогнішча Буды пасля яго смерці. На працягу стагоддзяў у розных краінах з'явіліся розныя найменні і традыцыі будавання ступ, аднак усе яны робяцца замкнёнымі, полымі знутры, але з разнастайнымі архітэктурнымі элементамі (фундаментам, ступенямі, падстрэшкамі, громаадводам, парэнчамі і г. д.) са знешняга боку.
Ступы звычайна падзяляюцца на:
- Пахавальныя (з рэшткамі Буды або яго знакамітых паслядоўнікаў)
- Памятныя (у гонар пэўных падзей з жыцця Буды)
- Рэчавыя (са свяшчэннымі рэчамі і тэкстамі)
- Сімвалічныя (як сімвалы пэўных пастулатаў будысцкай тэалогіі)
- Запаветныя (у гонар рэлігійных запаветаў)
Галерэя [правіць]
-
Пакістан, II ст. да н. э.
-
Паланарува на Шры-Ланцы, XII ст.
-
Ангкор-Ват у Камбоджы, XII ст.
-
Паўночная Індыя, XX ст.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ступа
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |