Стывен Джозеф Харпер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стывен Джозеф ХАРПЕР (англ.: Stephen Joseph Harper; нар. 30 красавіка 1959 у Таронта) — канадскі палітык, лідар правячай Кансерватыўнай партыі Канады. З 26 лютага 2006 Харпер з'яўляецца 22-ім і цяперашнім прэм'ер-міністрам краіны. У ніжняй палаце канадскага парламенту ён прадстаўляе акругу Паўднёвы захад Калгары (правінцыя Альберта).
Харпер атрымаў ступені бакалаўра і магістра па эканоміцы ў Калгарыўскім універсітэце. Гэта першы канадскі прэм'ер-міністр з 1968, які не з'яўляецца юрыстам.
