Стывен Спілберг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Стывен Спілберг
Steven Spielberg
Фота
Стывен Спілберг у Пентагоне (11 жніўня 1999)
 
Імя пры нараджэнні: Стывен Алан Спілберг
Дата нараджэння: 18 снежня 1946(1946-12-18) (65 гадоў)
Месца нараджэння: Цынцынаці, Агаё, ЗША
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША
Прафесія: кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст
Кар'ера: 1959 — цяперашні час
IMDb: ID 0000229
 
Узнагароды:

«Оскар» (1993, 1998)
«Залаты глобус» (1993, 1998)
BAFTA (1993)

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Ордэн Усмешкі

Сты́вен Спі́лберг (Steven Spielberg; нарадзіўся 18 снежня 1946) — знакаміты амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадусар.

Змест

[правіць] Біяграфія

[правіць] Раннія гады

Стывен Спілберг нарадзіўся ў Цынцынаці (штат Агаё, ЗША) у сям'і электрыка і прафесійнай піяністкі. Маці прыйшлося растацца з думкай аб кар'еры дзеля выхавання чацвярых дзяцей — Стывена, Эна, Сью і Нэнсі. Неўзабаве сям'я пераязджае ў Фінікс (штат Арызона) — глухое правінцыйнае мястэчка, дзе Стывен пайшоў у школу. Ён быў адзіным габрэем у класе, што зрабіла хлопчыка даволі замкнёным дзіцем. Стывен часта сядзеў дома і глядзеў тэлевізар. А калі ад бацькі ён атрымаў у падарунак партатыўную 8-міліметровую кінакамеру, яна апынулася настолькі ўдалым падарункам, што праз некаторы час у Стывена з'явілася мянушка «чалавек-кінакамера». Праз некалькі месяцаў ён спрабуе здымаць кароткаметражныя фільмы з акторамі. Нават спрабуе рабіць фільмы жахаў, у якіх замест крыві выкарыстае вішнёвы сок. У 12 гадоў ён — навучэнец Каледжа штата Каліфорнія (California State College) — упершыню прыняў удзел у юнацкім конкурсе аматарскіх фільмаў. У першым у яго жыцці конкурсе хлапчук перамагае, прадставіўшы на суд журы сваю 40-хвілінную карціну аб вайне «Уцёкі ў нікуды» (1960), у якім здымаліся яго бацькі і сёстры. 24 сакавіка 1963 году ў мясцовым кінатэатры адбылася незвычайная прэм'ера — двухгадзінны фільм «Нябесныя агні», зняты мясцовымі школьнікамі на чале са Стывенам Спілбергам, які распавядае гісторыю выкрадання людзей іншапланецянамі для выкарыстання іх у касмічным заапарку. Прафінансавалі карціну бацькі Стывена: у праект было ўкладзенае каля 600 даляраў, бясплатная ежа здымачнай групе ад маці, дапамога ў будаўніцтве макетаў ад бацькі.

[правіць] 1970-я гады

У Каліфорніі, куды пераехалі Спілбергі, Стывен двойчы спрабаваў паступіць у кінашколу пры Універсытэце Паўднёвай Каліфорніі. Двойчы яго адпрэчылі з рэзюмэ — «занадта бясталентны». Тады ён паступае ў тэхнічны каледж, а на вакацыях здымае 20-хвілінны фільм «Эмблін», які стаў яго трамплінам у вялікае кіно. У 1969 годзе кампанія Universal Pictures пасля прагляду «Эмблін» складае з маладым рэжысёрам кантракт на першы эпізод новага серыяла «Начная галерэя» (1969). А праз два года ён здымае свой першы паўнамэтражны фільм «Двубой» (1971). Карціна створаная для тэлебачаньня, якая заваявала Гран-пры на толькі што створаным фэсце фантастычных фільмаў «Аварыяз», пасля свайго посьпеху была перанесеная на вялікі экран. Асновай для «Двубоі» паслужыў аповяд Рычарда Мэтэсана (Richard Matheson), які ў сваю чаргу быў напісаны, абапіраючыся на рэальны выпадак. У карціне ў якасці галоўных дзейсных асоб «зняліся» два аўтамабіля: мініятурная легкавушка і вялікі бензавоз, які ўвесь час пераследвае малую, імкнучыся яе знішчыць.

Рэжысёрскім дэбютам Спілберга на вялікім экране стаў фільм «Шугерлендскі экспрэс» (1974), атрымалы добрыя водгукі крытыкаў.

[правіць] Выняткі аб Стывене Спілбергу і яго творчасці

"Зрабіць добры фільм — вельмі цяжка! Зрабіць фільм, які падабаецца гледачам — нялёгка.

Але зрабіць добры фільм, які падабаецца гледачам, і паўтараць гэта з года ў год — усё роўна што знайсці той самы Святы Грааль, дзеля якога рызыкаваў жыццём Індыяна Джонс і якім горача жадалі бы завалодаць шматлікія ў Галівудзе!"

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Фільмы Стывена Спілберга

Шаблон:Прэмія «Сатурн» за лепшы сцэнарый

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах