Стыкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стыкс. Гравюра Гюстава Дарэ, 1861

Стыкс[1] (стар.-грэч.: Στύξ — «пачвара», лац.: Styx) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — увасабленне першабытнага жаху і цемры, з якіх паўсталі першыя жывыя істоты, і персаніфікацыя аднайменнай міфічнай ракі Стыкс.

Дачка Акіяна і Тэфіды, ці дачка Нікты і Эрэба. Згодна з Гесіёдам, Стыкс — жонка Паланта, маці Нікі, Зела, Кратаса і Біі. Згодна з паэмай Эпіменіда, Стыкс — дачка Акіяна і жонка Перанта, ад яго нарадзіла Яхідну.

Падчас барацьбы Кронаса з Зеўсам Стыкс перш за іншых багоў паспяшалася з дзецьмі (асабліва багіняй перамогі Нікай) на дапамогу Зеўсу, за што той зрабіў яе багіняй клятваў, а яе воды іх сімвалам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]