Стылет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Баявы стылет V-42
Квадрэла (чатырохгранны стылет)

Стылет (італ.: stiletto, ад лац.: Stilus — «палачка для пісьма», «востры стрыжань») — колючая халодная зброя, кінжал італьянскага паходжання з прамой крыжавінай, тонкім і вузкім клінком. У класічным варыянце не мае ляза. Перасек клінка можа быць круглым, авальным, трох- (часцей за ўсё) або чатырохгранным. Знайшоў распаўсюджванне з пачатку XVI стагоддзя, у часы Рэнесансу, быў вядомы і раней. Невялікі памер стылета дазваляў насіць яго пад вопраткай або маскіраваць ў розных прадметах, з-за чаго быў папулярны ў наёмных забойцаў і змоўшчыкаў, а таксама ў жанчын. У ваеннай справе стылет выкарыстоўваўся ў якасці дадатковай зброі ці зброі самаабароны супраць ворага, апранутага ў даспехі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).