Стыль, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Стыль мовы, функцыянальны стыль мовы — умоўная частка літаратурнай мовы, якая прыстасаваная да спецыфічных сферы прымянення мовы, мэты зносін і асноўных відаў тэкстаў, у якіх яна ўжываецца. Характарызуецца пэўным спецыфічным наборам словаў, выразаў, наяўнасцю ці адсутнасцю экспрэсіўнасці, ацэначнасці моўных сродкаў. Літаратурная мова уяўляе сабой сістэму такіх стыляў.

Вусная адмена літ. мовы прадстаўленая адным стылем — гутарковым. Пісьмовая адмена прадстаўленая трыма стылямі — публіцыстычным, навуковым, афіцыйна-дзелавым. Гэтыя стылі проціпастаўляюцца не абсалютна, паколькі, напрыклад, многія словы не маюць стылевых прыкмет.

Многія даследчыкі ўключаюць у сістэму літаратурнай мовы і мову мастацкай літаратуры або мастацкі стыль (стыль мастацкай літаратуры), але часам ён разглядаецца як своеасаблівая форма літаратурнай мовы, больш свабодная за іншыя стылі, адкрытая для выкарыстання як элементаў іншых стыляў, так і пазалітаратурных моўных сродкаў, напр., дыялектызмаў, жаргонаў, простамоўя і інш.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мастацкі
  2. Навуковы
  3. Публіцыстычны
  4. Афіцыйна-дзелавы
  5. Царкоўна-рэлігійны

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.