Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Упраўленне праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў палацы Патоцкіх у Варшаве

Стыпендыяльная праграма Урада Польскай Рэспублікі імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы[1] (польск.: Program Stypendialny Rządu Rzeczypospolitej Polskiej im. Konstantego Kalinowskiego pod Patronatem Prezesa Rady Ministrów RP) — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўрада Польшчы ў сакавіку 2006 года. Падрыхтоўчыя гадавыя моўныя курсы ўзроўню B2 для далейшага паступлення ў польскія ВНУ (само паступленне праграма не гарантуе, паступленне адбываецца на роўных з палякамі ўмовах).

Першапачаткова была прызначаная для студэнтаў, адлічаных з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, але з цягам часу да яе далучыліся і людзі, якія не могуць вучыцца ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў і прыхільнасці да абароны дэмакратыі і правоў чалавека. З’яўляецца найбуйнейшай праграмай такога тыпу ў Еўропе. Праграма каардынуецца ўпраўленнем праграм цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, у супрацоўніцтве з міністэрствам замежных спраў і міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. Дырэктарам і каардынатарам праграмы, які кіруе працай офіса і працай камітэта па адбору кандыдатаў, з’яўляецца дырэктар цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі. Праграма фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту — у 2008 годзе міністр замежных спраў Польшчы перадаў на яе больш за 1,2 мільёна еўра.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Нярэдка студэнты, якія вучацца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага, скардзяцца на затрымкі стыпендый на месяц, а то і два, што адпаведна цягне і праблемы з аплатай інтэрната[2].

Зноскі