Стыў Ірвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стыў Ірвін
англ.: Steve Irwin
Дата нараджэння 22 лютага 1962(1962-02-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 2006(2006-09-04)[2][1][…] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Bob Irwin[d]
Маці Lyn Irwin[d]
Жонка Terri Irwin[d]
Дзеці Robert Irwin[d] і Bindi Irwin[d]
Род дзейнасці сцэнарыст, тэлевядучы, журналіст, акцёр, абаронца навакольнага асяроддзя, бізнесмен, падарожнік-даследчык, герпетолаг
Навуковая сфера прырода
Узнагароды
Сайт crocodilehunter.com (англ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стыў Роберт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Квінсленд).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Яго бацька стварыў парк рэптыліяў у штаце Квінсленд у 1970-я гады мінулага стагоддзя.

Стыў Ірвін пачынаў з таго, што з дзяцінства лавіў кракадзілаў у наваколлях Квінсленда для парка рэптылій яго бацькоў.

З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнес і неўзабаве стварыў першыя серыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах свету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў эфір у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго серыял з вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.

Неаднаразова Ірвін трапляў у сітуацыі, калі яго жыццё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасць раненняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.

Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзённікі паляўнічага за кракадзіламі»).

4 верасня 2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы смяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласць сэрца і лёгкіх.

Зноскі

  1. а б Steve Irwin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.theage.com.au/articles/2006/09/04/1157222051494.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]