Стэла, грашовая адзінка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэла, грашовая адзінка
Stelo
Манеты наміналам 1, 5, 10 стэла
Манеты наміналам 1, 5, 10 стэла
Эмітэнт Рух эсперантыстаў
Манеты 1, 5, 10 стэла

Стэла (на мове эсперанта Stelo, літаральна "зорка", мн.лік - Steloj) - міжнародная грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася рухам эсперантыстаў у 1941-1993 гадах. Прататыпам для стэла быў спесміла, грашовая адзінка эсперантыстаў, якая існавала перад Першай сусветнай вайной (асобныя выявы для манет стэла былі запазычаны з манет спеса). Universala Ligo, створаная ў падполлі ў 1942 годзе, чаканіла манеты і купоны з намналам, які быў выражаны ў стэла і прадавала іх ў якасці сувеніраў.

Купоны з наміналамі ў стэла

У 1977 годзе для стэла быў усталяваны фіксаваны кошт незалежна ад узроўня інфляцыі: 1 нідэрландскі гульдэн быў раўны 2 стэла. У 1993 годзе, ў сувязі з ліквідацыяй Універсальнай лігі, стэла таксама скончыў сваё існаванне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]